Паштоўку вялікім накладам выдаў рэлігійны і культурна-грамадскі дзеяч Ян Пятроўскі.
Дзесьці ў 1948 ці ў 1949 гадах беларускі рэлігійны і культурна-грамадскі дзеяч міжваеннай Заходняй Беларусі і ў эміграцыі, публіцыст, выдавец, рэдактар, перакладчык Ян Пятроўскі (1905-2001) выдаў у горадзе Лінц (Аўстрыя) вялікім накладам вось такую паштоўку, паведамляе «Радыё Рацыя».
Яна была прысвечана Беларускай Народнай Рэспубліцы, а на ёй напісаны лацінкай тэкст: “Найлепшыя пажаданні на Дзень 25 Сакавіка”.
Ян Пятроўскі такія паштоўкі дасылаў сваім сябрам і землякам на Бацькаўшчыну. Разам з паштоўкай і пажаданнем ён ставіў на ёй і свой аўтограф.
Так што да 100-годдзя БНР усім беларусам засталіся пажаданні і аўтограф ад шчырага беларуса Яна Пятроўскага, які пасля Аўстрыі жыў у ЗША, дзе і памёр.