Ніхто не забароніць кожнаму з нас адзначыць наш Дзень Волі так, як мы хочам.
Сябры, спыняйце спрэчкі наконт Дня Волі, якія выгадныя толькі нашым ворагам. Мы казалі, што ўлады гатовыя на саступкі, бо іншага выйсця ў іх проста няма — так і атрымалася. Можна было дабіцца нашмат большага, але, напэўна, гэта яшчэ наперадзе.
25 сакавіка будзе і святочны канцэрт, і святочная дэманстрацыя. Збярэмся на плошчы Якуба Коласа і пройдзем па нашым праспекце Незалежнасці, па нашым горадзе пад нашымі сцягамі да Опернага тэатра. І ніхто не забароніць кожнаму з нас адзначыць наш Дзень Волі так, як мы хочам. Рыхтуйце сцягі і добры настрой!
Яўген Афнагель, Фэйсбук