Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Толькі святочнае шэсце пераўтварае Мінск у Менск

04.03.2018 политика
Толькі святочнае шэсце пераўтварае Мінск у Менск

А пазней можна і на канцэрт.

25 сакавіка 2018 – у гэты дзень мы адзначаем 100 год Беларускай Народнай Рэспублікі. Першы раз за шмат год на гэта свята мае адбыцца вялікі святочны канцэрт ля Опернага тэатру. Маюць выступіць найлепшыя беларускія музыкі – Лявон Вольскі, «Крама», «Дзецюкі», «Нейра-Дзюбель»… Усё файна, але… Ці варта пачынаць ТАКІ дзень праз прынізьлівы праход праз металашукальнікі і агляд тых самых амапаўцаў, якія год таму збівалі людзей на вуліцах?

Больш за 20 год на Дзень Волі, не зважаючы на ўмовы надвор’я, забароны і кардоны міліцыі, беларускія патрыёты выходзяць менавіта на шэсце па цэнтральных вуліцах гораду. Не заўсёды ўсё атрымліваецца. Але, калі шэсце крочыць па горадзе – яно пераўтварае Мінск у Менск, у сапраўдную сталіцу Беларускай Народнай Рэспублікі.

Бел-чырвона-белыя сцягі лунаюць на вуліцах, а рэха воклічу «Жыве Беларусь!» разносіцца па ўсёй краіне. Таму і 100-годдзе БНР, 100-годдзе Незалежнасці трэба пачынаць менавіта з вялікага святочнага шэсця па праспекце Незалежнасьці.

Збіраемся 25 сакавіка на плошчы Якуба Коласа! Бярэм сьцягі, банэры, партрэты нашых герояў. Рушым разам па пр. Незалежнасьці! Гэта наш дзень – Дзень Волі!

PS. А пазней можна і на канцэрт…

Андрэй Шарэнда, «Фэйсбук»

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]