Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

У Слоніме ўстановяць помнік Льву Сапегу

04.03.2018 политика
У Слоніме ўстановяць помнік Льву Сапегу

Помнік канцлеру Вялікага княства Літоўскага будзе афіцыйна адкрыты 1 верасня 2019 года.

Менавіта ў гэты дзень у Слоніме адбудзецца рэспубліканскае свята Дзень беларускага пісьменства і друку. Пра гэта слонімскім журналістам паведаміў старшыня Слонімскага райвыканкама Алег Таргонскі, паведамляе «Радыё Рацыя».

Па словах Алега Таргонскага, ужо атрымана ўзгадненне Міністэрства культуры на стварэнне і ўстаноўку помніка, а ў бліжэйшы час будзе праведзены конкурс эскізных праектаў помніка і вызначана канкрэтнае месца ў Слоніме, дзе помнік будзе пастаўлены.

Дарэчы, пры Льву Сапегу Слонім стаў культурным, прамысловым і палітычным месцам. Побач з замкам на беразе Шчары канцлер Сапега ўзвёў мураваны палац, дзе са студзеня 1597 года праходзілі генеральныя сеймікі Вялікага княства Літоўскага. У слонімскім замку знаходзілася і добрая бібліятэка, архіў, творы мастацтва. Леў Сапега ўпарадкаваў у Слоніме вуліцы, масты, дарогі, пабудаваў шмат аўстэрый. Ён адкрыў новыя кірмашы, прамысловыя мануфактуры, будаваў адміністратыўныя і гаспадарчыя будынкі.

Последние новости:
Путин лжет 23.11.2024 Путин лжет
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]