Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

У Берасці ўзгадалі Брэст-Літоўскую мірную дамову

04.03.2018 общество
У Берасці ўзгадалі Брэст-Літоўскую мірную дамову

3 сакавіка 1918 года ў Белым палацы Берасцейскай крэпасці была падпiсаная Брэст-Літоўская мірная дамова.

У Берасці ўзгадалі Брэст-Літоўскую мірную дамову. Падпісана яна была 100 гадоў таму, 3 сакавіка 1918 года ў Белым палацы Берасцейскай крэпасці, паміж Савецкай Расеяй і Цэнтральнымі дзяржавамі (Нямеччынай, Аўстра-Венгрыяй, Асманскай імперыяй і Балгарыяй), нагадвае “Радыё Рацыя”.

“Калі ў Расеі пра дамову кажуць, што яна была “ганебнай”, то для нацыянальных дзяржаваў, якія ўтварыліся на аскепках былых імперыяў, гэта падзея была станоўчай”, – разважае рэканструктар Андрэй Варабей:

– У новых дзяржаў, якія ўзніклі пасля Першай сусветнай вайны, Берасцейскі мір – гэта знакавая падзея. Была Польшча, была дэлегацыя УНР ад Украіны, вяла перамовы, што дае магчымасць дзяржаўна арыентаваным гісторыкам гаварыць пра тое, што немцы маніпулявалі, немцы штучна стварылі гэтыя народы. Тая ж Прыбалтыка: Эстонія, Літва. І гаварыць пра тое, што немцы ў 1918 годзе штучна хацелі пры дапамозе гэтых дзяржаў перамагчы Расею, маючы на ўвазе Расейскую імперыю, гэта з майго пункту гледжання, глупства.

Прадстаўнікі клуба гістарычнай рэканструкцыі “Рубеж” зладзілі да 100-годдзя падпісання дамовы ў памяшканні парахаўніцы, што па адрасе Машэрава, 3, невялікае мерапремства. Там яны, для зацікаўленых, распавялі пра саму падзею, яе значэнне для мясцовай і сусветнай гісторыі, паказалі змешчаную ў парахаўніцы мілітарную экспазіцыю і пачаставалі наведвальнікаў гарбатай.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]