Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Стала вядома, хто выступіць на канцэрце ў Дзень Волі

05.03.2018 политика
Стала вядома, хто выступіць на канцэрце ў Дзень Волі

Cьпіс музыкаў ня трэба ўзгадняць, бо канцэрт будзе бясплатным.

Лявон Вольскі, «Крама», Neuro Dubel і «Дзецюкі» пагадзіліся выступіць на канцэрце ў гонар стагодзьдзя Беларускай народнай рэспублікі.

Пра гэта паведаміў у жывым эфіры «Радыё Свабода» адзін з арганізатараў мерапрыемства Павал Белавус.

«Канчатковае рашэньне па праграме мы будзем прымаць, калі ўжо будзем мець паперу. Дакладна будзе Лявон Вольскі (у фармаце «Крамбамбулі» ці з музычным складам, пакуль вырашаем). Дамоўлена з «Крамай», «Дзецюкамі», Neuro Dubel. Вядуцца перамовы зь Міхалком», — заявіў Белавус.

Напрыканцы студзеня ў камэнтары «Радыё Свабода» Лявон Вольскі назваў ідэю адзначаць 100 год БНР канцэртам ён назваў «безумоўна выдатнай».

«І ня толькі музычным канцэртам! — кажа Вольскі. — Трэба яшчэ нейкім балем адзначаць. Не скажу, што як дзень сьвятога Патрыка, але ўсё мае быць вельмі станоўча, бяз гэтых нотак вечнага беларускага суму-смутку».

Арганізатары канцэрту вядуць перамовы наконт выступу на сьвяточным канцэрце Сяргея Міхалка. На 25 сакавіка ў гурта Brutto быў заплянаваны канцэрт у Мазыры. У гастрольным туры Brutto па Беларусі гэтая дата вольная. Ці будуць выступаць музыкі 25 сакавіка, пакуль не паведамляецца.

«Мы хочам, каб Міхалок у фармаце пад гітару тры песьні, з Brutto ці «Ляпісамі» прысутнічаў. Бо гэта чалавек, чые песьні на беларускай мове сталі гімнамі», — кажа Павел Белавус.

Паводле Паўла Белавуса, у Менгарвыканкам ня трэба будзе падаваць гастрольнае пасьведчаньне са сьпісам музыкаў, бо канцэрт будзе бясплатным.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]