Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

«Cваю свабоду трэба адваёўваць»

05.03.2018 политика
«Cваю свабоду трэба адваёўваць»

Дзень Волі – сімвал нашага змагання і гатоўнасці бараніць сваю краіну.

Актывісты апазіцыі і ўдзельнікі штодзённай акцыі «Сэлфі незалежнасці» абяцаюць быць 25 сакавіка на плошчы Якуба Коласа і запрашаюць на святочнае шэсце ўсіх патрыётаў, пiша сайт Беларускага Нацыянальнага Кангрэса.

— Дзень Волі — гэта сімвал нашай свабоды, — распавядае Юлія. — 25 сакавіка абавязкова трэба выходзіць на вуліцы. Ў гэты дзень у гэтым годзе мы абавязкова пройдзем святочным шэсцем ад плошчы Якуба Коласа па праспекту Незалежнасці. Я і мае сябры будзем там, каб паказаць што мы усё памятаем, паказаць, што мы людзі, што ў нас ёсць гонар, што мы не статак, які можна загнаць за агароджы. Сваю свабоду, сваю волю трэба адваёўваць, каб было што святкаваць нашчадкам.

Для многіх акцыі ў гадавіну абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі сталі ў свой час прычынай далучэння да апазіцыі.

— Гэта наша традыцыя – кожны год на Дзень Волі выходзіць на дэманстрацыю ў цэнтры сталіцы, — кажа Наталля. — Першы раз я пабачыла такое святочнае шэсце яшчэ да 2000 году, і пасля выходзіла кожны год. Людзі бачаць нас, рэагуюць, задаюць пытанні і далучаюцца.

Шэсце на Дзень Волі – сімвал нашага змагання, гатоўнасці бараніць сваю краіну. Зразумела, што для ўладаў будзе лепш калі мы аддадзім гэтую дату выключна пад «свята», калі станем адзначаць яе па іх сцэнару. Але такога не будзе Канстытуцыя дазваляе нам шэсце, закон на нашым баку. Таму я дакладна буду 25 сакавіка на плошчы Якуба Коласа.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]