Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Прафэсар Мікола Савіцкі: 100 год БНР — гэта зьнічка Адраджэньня

05.03.2018 общество
Прафэсар Мікола Савіцкі: 100 год БНР — гэта зьнічка Адраджэньня

Для беларуса «100 БНР» зойме пачэсны пасад з мовай, культурай, Радзімай, Бацькаўшчынай.

«Радыё Свабода» публікуе тэкст прафэсара Міколы Савіцкага дасланы на конкурс «100 словаў да 100-годзьдзя БНР».

«100» — гэта гістарычная адзінка часу, нешта вялікае за гарызонтам асабістага зямнога чалавечага жыцьця. «100 БНР» — для сьвядомага беларуса — гэта нешта чутае, вядомае, а для бальшыні беларусаў — нячутае і невядомае, але для ўсіх нешта сакральнае, абуджальнае, узрушальнае, узвышальнае, узмацняльнае, бяздонна багатае ўнутраным сэнсам і цяжка выканальнае словамі. Гэта як Бог для чалавека, як Галоўная малітва. Для беларуса «100 БНР» зойме пачэсны пасад з мовай, культурай, Радзімай, Бацькаўшчынай — тое, што напаўняе жыцьцядайнай, стваральнай энэргіяй.

«100 БНР» — гэта зьнічка Адраджэньня на вечным дзяржаўным шляху ліцьвінска-беларускай дзяржаўнасьці ў бачным нам гістарычным сузор’і на цывілізацыйным шляху ад: ... ? Полацкага Княства ? ВКЛ ? БНР ? БССР ? Беларуская Рэспубліка ?.

84-гадовы прафэсар Мікола Савіцкі — беларускі навуковец у галіне эканамічнай інфарматыкі, кандыдат эканамічных навук, аўтар шэрагу навуковых прац, слоўнікаў і дапаможнікаў, у тым ліку і на беларускай мове. Працаваў у Беларускім дзяржаўным эканамічным унівэрсытэце загадчыкам катэдры інфармацыйных тэхналёгій і дэканам вячэрняга аддзяленьня. У 2001 годзе кіраўніцтва БДЭУ не працягнула з Савіцкім кантракт.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]