Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Гiсторык прысвяціў кнігу 100-годдзю БНР і роднаму Бабруйску

08.03.2018 политика
Гiсторык прысвяціў кнігу 100-годдзю БНР і роднаму Бабруйску

Асобная ўвага ў выданні нададзеная гісторыі Бабрускай крэпасці.

100-гадоваму юбілею Беларускай Народнай Рэспублікі, а таксама сваёй малой Радзіме — роднаму Бабруйску прысвяціў гісторык Ігар Мельнікаў кнігу «Забыты корпус. Гісторыя польскага войска на Бабруйшчыне ў 1918, 1919 – 1920 гадах». Зараз ідзе краудфандынгавая кампанія па збору сродкаў на яе выданне. Падтрымаць праект можа кожны на сайце talaka.org.

— Падзеі польска-бальшавіцкай вайны на Бабруйшчыне — гэта малавывучаны аспект беларускай гісторыі, — распавядае аўтар. — У «Забытым корпусе» я паспрабаваў абагульніць вядомыя факты, а таксама знайшоў і апрацаваў шмат новых дакументаў, матэрыялаў і ўспамінаў, пiша «Вечерний Бобруйск».

Упершыню пра Першы польскі корпус у Бабруйску я пачуў у далёкім цяпер 2004 годзе, падчас вучобы ў Варшаўскім універсітэце. Тады мяне здзівіла, што настолькі значная старонка ў гісторыі не толькі горада на Бярэзіне, але і Беларусі амаль не вывучаная ў айчыннай гістарыяграфіі. Больш за тое, значная колькасць не толькі жыхароў Бабруйска, але і ўсёй Беларусі не адрозніваюць перыяд знаходжання Першага польскага корпуса на тэрыторыі Бабруйшчыны ў 1918 годзе і акупацыю Бабруйшчыны польскімі войскамі ў 1919 – 1920 гг. Між тым, гэта зусім розныя гістарычныя сюжэты, хоць яны і маюць ускосныя сувязі.

Менавіта ў сакавіку 1918 года была абвешчаная незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі — дзяржавы, без якой не было б БССР. БНР стала першай у ХХ стагоддзі спробай беларусаў заявіць пра жаданне жыць у незалежнай дзяржаве. Факт яе стварэння заклаў падмурак, на якім ужо ў канцы ХХ стагоддзя паўстала незалежная Рэспубліка Беларусь. Якую палітыку абрала камандаванне Першага польскага корпуса ў дачыненні да беларусаў і іх краіны? За што змагаліся польскія легіянеры ў 1918 годзе? Як ацэньвалі польскія камандзіры вартасць Бабруйскай крэпасці? Як БНР ставілася да войска Доўбар-Мусніцкага? На гэтыя і іншыя пытанні вы знойдзеце адказы ў гэтай кнізе.

Застаецца адзначыць, што новая кніга гісторыка Ігара Мельнікава – гэта больш за 200 старонак унікальных фактаў вайсковай гісторыі Беларусі і Польшчы, а таксама каля 300 архіўных і сучасных здымкаў, большасць з якіх публікуюцца ў Беларусі ўпершыню.

Асобная ўвага ў выданні нададзеная гісторыі Бабрускай крэпасці — аднаго з архітэктурных цудаў Беларусі.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]