Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Рада БНР выступіла са зваротам з нагоды 100-й гадавіны БНР

09.03.2018 политика
Рада БНР выступіла са зваротам з нагоды 100-й гадавіны БНР

Івонка Сурвіла жадае беларусам, каб «юбілейны год БНР быў для вас асабліва плённым і шчаслівым».

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі выступіла са зваротам з нагоды 100-й гадавіны БНР. Дакумент падпісаны старшынёй Рады Івонкай Сурвілай, перадае «Польскае радыё».

«У гэтыя сотыя ўгодкі абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі пішу вам з асаблівай прыемнасьцю, бо вельмі ганаруся, што наш народ, ня гледзячы на ўсё, што давялося перажыць падчас гэтых ста гадоў, ня страціў веры ў ідэалы 25-га Сакавіка, веры, што яго таксама чакае пачэснае месца ў сям'і вольных народаў сьвету», — зазначаецца ў пасланні.

«Рада БНР прадаўжае бараніць незалежнасьць зямлі нашых продкаў у гэтыя няпэўныя часы», — піша Івонка Сурвіла, дадаючы, што месца Беларусі — у Еўропе.

Кіраўнік Рады БНР жадае, каб юбілейны год БНР быў асабліва плённым і шчаслівым.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]