Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

У Вільні ўшанавалі памяць Фрацішка Аляхновіча

10.03.2018 политика
У Вільні ўшанавалі памяць Фрацішка Аляхновіча

Беларусы сабраліся ля помніка аўтару знакамітай кнігі «У кіпцюрах ГПУ».

9 сакавіка на Віленскіх могілках Росы Рух Салідарнасці «Разам» правёў традыцыйную акцыю ўшанавання памяці Францішка Аляхновіча, — беларускага драматурга, празаіка, тэатральнага дзеяча, — у дзень яго народзінаў. Ля помніка аўтару знакамітай кнігі «У кіпцюрах ГПУ» сабраліся беларусы з Мінска, Мар'інай Горкі, Вілейкі, Ліды і Вільні.

Прагучалі выступы палітыка Вячаслава Сіўчыка, паэта Славаміра Адамовіча, аднаго з кіраўнікоў беларусаў Віленшчыны Алеся Адамковіча, актывіста з Ліды Валера Мінца.

Выступоўцы распавядалі пра жыцце і творчасць Францішка Аляхновіча, гучала інфармацыя аб мерапрыемствах, якія плануюць беларусы ў розных гарадох краіны да стагоддзя БНР. Вяла акцыю сустаршыня Руха Салідарнасці «Разам» Алена Талстая.

Памяць Францішка Аляхновіча ўшанавалі хвілінай маўчання, запалілі знічкі і ўсклалі кветкі.

На самым высокім месцы Віленскіх Росаў, адкуль бачны горад, луналі бела-чырвона-белыя сцягі, гучаў покліч «Жыве Беларусь!» і гімн «Магутны Божа!»

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]