Вонкавы выгляд шыльды будзе адпавядаць узору, адлітаму яшчэ ў 1993 годзе.
Працоўны варыянт мэмарыяльнай дошкі, якую актывісты маюцца павесіць на будынку ў Менску, дзе 100 гадоў таму была абвешчаная незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі, дастаўлены ліцейны цэх. Праз тыдзень бронзавы знак будзе гатовы. Пра гэта «Радыё Свабода» паведаміў скульптар Ігар Засімовіч.
«Сёньня шыльда паступіла ў фармоўку і ў канцы тыдня пачнём яе адліваць, — удакладняе суразмоўца. — У наступныя панядзелак-аўторак застанецца завершыць апрацоўку, патынаваньне, і дошка будзе цалкам гатовая. То бок, усе падрыхтоўчыя працэдуры завершаныя, засталіся фармоўка і адліўка. Як і абяцалі, да 20 сакавіка ўправімся».

1 сакавіка кіраўніцтва Менскага гарвыканкаму дало дазвол на ўстаноўку мэмарыяльнай шыльды на вуліцы Валадарскага, 9. Больш як 3 тысячы даляраў, неабходныя для бронзавага аналягу, былі сабраныя за некалькі гадзін на краўдфандынгавай плятформе «Талака».

Вонкавы выгляд шыльды будзе адпавядаць узору, адлітаму яшчэ ў 1993 годзе вядомым скульптарам Алесем Шатэрнікам. Аднак стары варыянт выкананы са сплаву алюмінію і крэмнію і зь цягам часу проста пачаў развальвацца.

Цяпер спадар Шатэрнік знаходзіцца ў ЗША і ўпаўнаважыў завершыць пачатае Ігара Засімовіча. Пасьля ўзгадненьняў той падраўняў літары, выправіў напісаньне тэксту ў адпаведнасьці з афіцыйным правапісам, а таксама удасканаліў фігуру вершніка, якая раней складалася з трох частак.
Ігар Засімовіч усьцешаны, што мае шанец спрычыніцца да гістарычнага моманту — нават у больш спрыяльнай першай палове 1990-х устанавіць ужо гатовы мэмарыяльны знак так і не ўдалося, справа застопарылася на ўзроўні сталічных чыноўнікаў.
25.06.2026
США впервые применили на учениях украинский морской дрон, подорвавший 10 московитских кораблей
25.06.2026
«Лукашенко с криком «Валодзя, Валодзенька, прасти старага дурака» полез с отверткой на вышку»
24.06.2026
Франция, Германия, Польша, Великобритания и Италия согласовали пять ключевых приоритетов перед саммитом НАТО