Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Сяргей Кавалёў пра Пуціна: Пацука трэба душыць

15.03.2018 политика
Сяргей Кавалёў пра Пуціна: Пацука трэба душыць

Еўропа мусiць перастаць купляць расейскі газ.

Пуцін паводзіць сябе як дваровы хуліган, а Захад павінен жорстка рэагаваць на яго выхадкі. Гэтак зазначае расейскі дысідэнт і вязень савецкай калоніі Сяргей Кавалёў, паведамляе «Радыё Рацыя».

У размове з варшаўскімі журналістамі, Сяргей Кавалёў пракаментаваў матывацыю атручвання палкоўніка ГРУ Скрыпаля і яго 33-гадовай дачкі ў Вялікабрытаніі:

— Гэта бандыцкая «чорная метка» і ўрок на будучыню. Пуцін жа з КДБ і ведае маральны ўзровень сваіх калег. Ён разумее, што дасі гэтым КДБшнікам падачку і шмат хто з іх перабяжыць. А каб гэтага не было, трэба паказаць: глядзіце. Хлопцы, хто перабяжыць, дык такі чакае яго лёс.

На думку Сяргея Кавалёва, агрэсіўныя дзеянні Масквы даўно перасталі быць унутранай справай Расеі. А таму міжнароднай супольнасці трэба прыкласці намаганні для ліквідацыі пуцінскага рэжыму, перадусім, перастаць купляць расейскі газ:

— Можна купіць газ не толькі Расеі, але можа даражэй. А вы гатовыя рызыкаваць загінуць у атамнай вайне? Вось што лепш: крыху памерзнуць ці схапіць крыху радыяцыі? Што рабіць з пацуком, якога загналі ў кут? На жаль, ён становіцца куслівым і разноcbць чуму. Яго трэба душыць.

Таксама Сяргей Кавалёў дадаў, што свабодных і справядлівых выбараў у Расеі няма, а таму заходнім лідарам не выпадае віншаваць Пуціна з “перамогай” у бліжэйшую нядзелю.

Таксама Сяргей Кавалёў дадаў, што свабодных і справядлівых выбараў у Расеі няма, а таму заходнім лідарам не выпадае віншаваць Пуціна з “перамогай” у бліжэйшую нядзелю.

У дзевяностых Сяргей Кавалёў займаў пасаду Упаўнаважанага ў справах правоў чалавека ў Расеі.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]