Як у Мінску адзначылі 75 гадавіну абвяшчэння незалежнасці БНР.
Марш 21 сакавіка 1993 года ўдзельнікі той падзеі ўзгадваюць як незабыўнае відовішча. З плошчы Незалежнасці на праспект Скарыны сябры «Беларускага згуртавання вайскоўцаў» — арганізацыі, якую ўзначальваў Мікалай Статкевіч постацяў, узгадвае выданне «Салідарнасць».
Яны ўвасаблялі сабой дзевяць сталічных раённых арганізацый БЗВ, а таксама суполку Мінскага раёна. Так, пад харугвай «Вітаўт» ішлі прадстаўнікі Фрунзенскага раёна. Агулам на марш выйшла да 1000 сяброў згуртавання.
Большасць сярод іх складалі афіцэры запасу і ў адстаўцы, але былі і дзеючыя. Да прыкладу, на чале калоны ішоў старшыня БЗВ падпалкоўнік Мікалай Статкевіч. Удзельнікі маршу ішлі ў цывільнай вопратцы (хоць і з шэўронамі БЗВ на рукавах), бо згуртаванне вайскоўцаў з’яўлялася грамадскай арганізацыяй.
Наперадзе калоны Алесь Станкевіч, напярэдадні абраны старшынёй Мінскай гарадской суполкі, нёс вялікі бел-чырвона-белы сцяг.
Удзельнікі маршу рухаліся па цэнтральнай частцы праспекта Скарыны. Калі галава калоны, да якой далучыліся шмат пабачыўшых маніфестацыю, дасягнула Кастрычніцкай плошчы, яе хвост з плошчы Незалежнасці яшчэ не выйшаў, узгадвае Алесь Станкевіч.
Марш скончыўся у скверы Янкі Купалы, дзе каля помніка паэту адбыўся мітынг, прысвячаны Дню Волі. Сярод яго ўдзельнікаў былі пісьменнік Васіль Быкаў і кіраўнік БНФ Зянон Пазьняк.