З’явіўся трэк, прысвечаны Беларускай Народнай Рэспубліцы.
Напярэдадні 100-х угодкаў абвяшчэння незалежнасці БНР у інтэрнэце з’явілася песня невядомага рэп-выканаўцы, прысвечаная гэтай даце ў беларускай гісторыі, піша «Новы час».
Асновай трэка стала музыка з песні Макса Каржа «Малый повзраслел».
Гэта БНР!
Ноч. Менск. Чыгуначны вакзал
Роўна 100 гадоў таму.
Пачыналі тут сваю гісторыю
Першы зьезд, абвяшчэньне граматы і разгон бальшавікоў
Нішто не спыніла нас. Мы ўсе — гэта БНР
На балькон. БЧБ мы занясьлі
зачыталі грамату
распачалі тут мы новую гісторыю
А пасьля выйшлі разам на прастор
Паказалі вольны дух. Заявілі голасна мы ўсе — гэта БНР
І дарма. Нас лічаць зьнямоглымі
нават не ўзгадваюць
І не вучаць у школах на гісторыі
Ведай што, каб не было БНР
Што б ты братка піў і еў
Нават не выдумывай, прыходзь на сьвята БНР
Камітэт, незалежнасьць, уласны герб, крочым да мары, цяпер мы самі вядзем рэй! — гэта БНР
Наш куплет, ён яшчэ да канца ня сьпеты, тутака воля, пакінь свой сумнеў, ты ўсё зразумеў!
гэта БНР