Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Як Патрыярх Ціхан блаславіў урад БНР у 1922 годзе

21.03.2018 общество
Як Патрыярх Ціхан блаславіў урад БНР у 1922 годзе

Патрыярх Ціхан вядомы паслядоўнай антысавецкай пазіцыяй.

27 студзеня 1921 года Урад Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) накіраваў Патрыярху Ціхану ліст пра беларусізацыю праваслаўнай царквы, перадае «Радыё Рацыя».

А 4-га лютага 1922 года ў сваім адказе Патрыярх блаславіў урад БНР і заклікаў да правядзення дадатковых набажэнстваў на беларускай мове.

«Заклікаю на ўвесь Беларускі народ дабраславенне Божае і малітоўна жадаю, каб Гасподзь ўмацаваў яго сілы ў адстойванні інтарэсаў роднай для яго Праваслаўнай Царквы. Заклікаю дабраславенне і на Вашу працу і на працу ўсяго Урада Беларускай Народнай Рэспублікі», – гаворыцца ў адказе Патрыярха Ціхана.

Патрыярх Ціхан пэўны час з’яўляюўся Архіепіскапам Віленскім, карыстаўся вялікім аўтарытэтам і сітуацыю з БНР разумеў.

Патрыярх Ціхан вядомы паслядоўнай антысавецкай пазіцыяй: у 1918 годзе ён вынес анафему бальшавікам і заклікаў вернікаў устрымлівацца ад кантактаў з прадстаўнікамі савецкай улады.

У 1989 годзе Патрыярх Ціхан быў кананізаваны. Памяць свяціцеля Ціхана Праваслаўная царква адзначае 25 сакавіка па юльянскім календары.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]