Вялікая група вучняў ды настаўнікаў будзе таксама прысутнічаць 25 сакавіка ў Беластоку на цэнтральных падляшскіх святкаваннях Дня Волі.
Бел-чырвона-белыя сцягі ды выявы Пагоні на будынку школы ды ў яе памяшканях, урачыстая лінейка, якая пачалася гімнам Беларускай Народнай Рэспублікі “Мы выйдзем шчыльнымі радамі”, ды турнір, насычаны беларускай мовай і гісторыяй, – так ІІ Агульнаадукацыйны ліцэй з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску Падляшскім пачаў святкаванні 100-й гадавіны Беларускай Народнай Рэспублікі, паведамляе «Радыё Рацыя».
– Гэта вельмі важнае свята. У нашай школе кожны год рыхтуемся да гэтага свята. Гэта важнае свята не толькі для нашых вучняў, але і для ўсіх людзей, якія адчуваюць сябе беларусамі на Падляшшы.
– Гэта ўжо традыцыя. І гэта для нас сталася вельмі важным. І гэта таксама нагода паказаць, што мы сапраўдныя беларусы.
Вялікая група вучняў ды настаўнікаў белліцэя будзе таксама прысутнічаць 25 сакавіка ў Беластоку на цэнтральных падляшскіх святкаваннях Дня Волі.