Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Кніга пра ліцвінаў у гвардыі Напалеона атрымала прэмію Багушэвіча

22.03.2018 культура
Кніга пра ліцвінаў у гвардыі Напалеона атрымала прэмію Багушэвіча

Прэмія заснаваная ў 1994 годзе і традыцыйна ўручаецца за выдатную гістарычную прозу.

У дзень нараджэння Францішка Багушэвіча, 21 сакавіка, беларускі ПЭН-цэнтр у 23 раз уручыў прэмію імя Багушэвіча, пiша «Народная Воля».

Прэмія заснаваная ў 1994 годзе і традыцыйна ўручаецца за выдатную гістарычную прозу аўтарам кніг, што спрыяюць абуджэнню гістарычнай свядомасці і нацыянальнай незалежнасці чытачоў.

Пераможцам сёлета стаў Уладзімір Лякін з кнігай «Ліцвіны ў гвардыі Напалеона». Лякіна на імпрэзе не было. Атрымала ўзнагароду рэдактар выдання Дзіяна Селях.

— Я вельмі радая, што нашу кнігу заўважылі, што яна прыйшлася да спадобы. Гэта не вельмі сціпла, але кніга насамрэч добрая, — сціпла пракаментавала Селях.

Больш гаварлівым быў выдавец кнігі, галоўны рэдактар выдавецтва «Тэхналогія» Зміцер Санько.

— Адчуваю вялікае задавальненне, што гэтая кніга, якая стала яскравай з’явай у культурным жыцці нашай краіны, уганаравана гэтай прэміяй. Продкі аўтара былі ў гвардыі Напалеона, змагаліся ў элітных фармаваннях. І ў фундатара кнігі Уладзіміра Бржэзскага, які з’яўляецца школьным сябрам аўтара, прадзеды змагаліся ў арміі Напалеона. Гэта тэма слаба даследавана ў нашай гісторыі.

Выдавец прыгадаў адну з гісторый, апісаных у кнізе.

— Адзін з нашчадкаў гвардзейца Вішнеўскага ў трыццатыя гады рэгістраваў свайго сына ў ЗАГСе. Ён пажадаў, каб сына запісалі Напалеонам. Зразумела, сельсаветчык сказаў, што не, гэта вораг. Тады было прапанавана запісаць сына Банапартам. «Што гэта за імя?», — спытаў сельсаветчык. «Мясцовае, тыпу Дэрмідонта». Іронія лёсу ў тым, што калгас насіў імя Кутузава. Гэта сведчыць пра тое, што памяць захоўвалася.

***

Летась Прэмію Багушэвіча атрымалі Віктар Корбут і Дзмітрый Ласько за кнігу «Мінск. Спадчына старога горада. 1067—1917».

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]