Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Беларускія пісьменьнікі патрабуюць вызваліць Някляева

22.03.2018 политика
Беларускія пісьменьнікі патрабуюць вызваліць Някляева

Рада Саюзу беларускіх пісьменьнікаў запатрабавала ад уладаў неадкладна вызваліць з ізалятара паэта i палiтыка.

Рада Саюзу беларускіх пісьменьнікаў запатрабавала ад уладаў неадкладна вызваліць з ізалятара паэта і празаіка, ляўрэата Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы Ўладзімера Някляева, паведамляе «Радыё Свабода».

«Патрабуем ад беларускіх уладаў спыніць рэпрэсіі ў дачыненьні да Ўладзімера Някляева, неадкладна вызваліць яго з ізалятара, зьняць несправядлівыя абвінавачаньні, а таксама прыцягнуць да адказнасьці тых службовых асобаў, якія парушаюць канстытуцыйныя правы грамадзян», — гаворыцца ў адмысловай заяве Рады Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.

Уладзімер Някляеў быў затрыманы 21 сакавіка, у Міжнародны дзень паэзіі, у ліку іншых палітычных актывістаў. Паводле Рады, зьняволеньне Някляева зьвязана з правядзеньнем у Менску 25 сакавіка сьвяточных мерапрыемстваў у гонар 100-годзьдзя з дня абвяшчэньня незалежнасьці БНР.

«Тым ня менш, як стала вядома, афіцыйна Ўладзімеру Някляеву інкрымінуецца «заклік да ўдзелу ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах», а менавіта — мінулагодняе інтэрвію тэлеканалу «Белсат», дзе ён выказаў меркаваньне, што «калі ёсьць воля абараняць свае правы, трэба ісьці і іх абараняць», — гаворыцца ў заяве.

Нягледзячы на пратэсты грамадзкіх арганізацый і праваабаронцаў, Уладзімер Някляеў быў асуджаны да адміністратыўнага арышту, які органы выкананьня прысудаў прымеркавалі да 100-годзьдзя беларускай незалежнасьці.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]