Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Беларускi Дзень Волi адзначыць варшаўскі Тэатр Польскі

22.03.2018 культура
Беларускi Дзень Волi адзначыць варшаўскі Тэатр Польскі

Ініцыятарамі беларускай вечарыны выступілі легендарны дырэктар тэатра Анджэй Сэвэрын i энтузіяст беларушчыны Ігар Знык.

На вечарыне з канцэртам выступіць Зьміцер Вайцюшкевіч.

У бліжэйшую нядзелю 100-я ўгодкі Беларускай Народнай Рэспублікі будзе адзначаць Тэатр Польскі ў Варшаве. Ініцыятарамі беларускай вечарыны выступілі дырэктар тэатра Анджэй Сэвэрын і энтузіяст беларушчыны, карэнны паляк, з пакаленьняў варшавяк Ігар Знык.

Ідэя Беларускай вечарыны нарадзілася год таму дакладна 25 сакавіка ў Варшаве.

«Мы стараліся, каб спэктакль быў зразумелы для польскага слухача, які часта ня мае ніякага дачыненьня да беларускай культуры, а з другога боку, каб больш глыбокі сэнс зразумелі людзі, якія цікавяцца Беларусяй ці самі з Беларусі», – сказаў «Польскаму радыё» аўтар сцэнару Ігар Знык.

У тэатры на малой сцэне выступяць Эва Даманьска (Ewa Doma?ska), Пётр Байтлік і Дамінік Лось (Dominik ?o?). Акторы будуць чытаць тэксты знакамітых беларускіх аўтараў, такіх як Р. Барадулін, У.Караткевіч, В.Быкаў, У.Арлоў, і інш., у перакладзе на польскую мову.

Асноўным зьяўляецца эсэ Ўладзімера Арлова «Незалежнасьць гэта…»

Спэктакль у рэжысуры Максыміліяна Рагацкага (Maksymilian Rogacki) у нядзелю 25 сакавіка на камэрнай сцэне Тэатра Польскага (Teatr Polski), а 18 гадзіне.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]