Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Каля 100 чалавек прынялі ўдзел у святкаванні Дня Волі ў Лідзе

26.03.2018 политика
Каля 100 чалавек прынялі ўдзел у святкаванні Дня Волі ў Лідзе

Мерапрыемства праходзіла ў Лідскім гісторыка-мастацкім музеі.

Каля 100 чалавек прынялі ўдзел у святкаванні Дня Волі ў Лідзе, паведамляе «Радыё Рацыя».

Афіцыйнае мерапрыемства праходзіла ў Лідскім гісторыка-мастацкім музеі з ініцыятывы мясцовых уладаў, якія прынялі на сябе ўсе арганізацыйныя пытанні. Грамадская супольнасць, у сваю чаргу, вырабіла адпаведны юбілейны банэр, займалася рэкламай мерапрыемства і запрашэннем бардаў Сяргея Чарняка і Змітра Захарэвіча.

Таксама на святочных мерапремствах у Лідзе прысутнічалі гарадзенскія літаратары, сярод іх быў і прафесар Аляксей Пяткевіч.

– БНР – гэта этап гісторыі беларускай дзяржавы. Прычым этап вельмі важны. Хаця гэтая дзяржава была кароткачасовай. Але гэта рамантычная і гераічная старонка беларускай дзяржаўнасці. Хаця бы з улікам таго, што першы кіраўнік урада меў 27 гадоў. І колькі ён і яго ўрад паспелі зрабіць! Гэта не проста этап. Гэта ўспышка волі народа і яго інтэлігенцыі.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]