Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Радныя Беластока ўшанавалі памяць стваральнікаў БНР

28.03.2018 политика
Радныя Беластока ўшанавалі памяць стваральнікаў БНР

Беларусы Беласточчыны прымалі актыўны ўдзел у падзеях, якія ў пачатку 1918 года прывялі да стварэння БНР.

Рада горада Беласток ўшанавала памяць тых, хто цягам апошніх ста гадоў дзейнічаў ў карысць супрацоўніцтва паміж польскім і беларускім народамі, перадае «Радыё Рацыя».

Радныя Беластока прынялі адмысловую заяву да 100 годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.

«25 сакавіка беларусы абвясцілі свету пра незалежнасць беларускай народнай Рэспублікі. У Беластоку ўжо напрыканцы дваццатых гадоў мінулага стагоддзя беларусы адзначалі Дзень незалежнасці 25 сакавіка ў гадавіну стварэння Беларускай народнай рэспублікі» — чытаем у адмысловай заяве радных Беластока.

«Беларусы Беласточчыны прымалі актыўны ўдзел у падзеях, якія ў пачатку 1918 года прывялі да стварэння БНР, а таксама стваралі вайсковыя фармаванні БНР — самастойны беластоцкі батальён ў арміі генерала Станіслава Булак-Балаховіча ды прымалі ўдзел ў слуцкім паўстанні», — пішуць радныя Беластока ў адмысловай заяве да сотых угодак стварэння БНР.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]