Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Як актывiст з Маларыты выказвае сваю палiтычную пазіцыю

28.03.2018 общество
Як актывiст з Маларыты выказвае сваю палiтычную пазіцыю

Уладзімір Малей знайшоў спосаб адкрыта агучваць сваю пазіцыю па тых ці іншых пытаннях.

Не проста бегаць, але пры гэтым выказваць і свае меркаванні. Так вырашыў аматар бегу, прававы інспектар незалежнага прафсаюзу РЭП з Маларыты Уладзімір Малей, паведамляе «Радыё Рацыя».

Ён знайшоў спосаб адкрыта агучваць сваю пазіцыю па тых ці іншых пытаннях. Да прыкладу, ў 2013 годзе, патрабуючы вызвалення Алеся Бяляцкага, ён бегаў у кашульцы з выявай праваабаронцы. Таксама бегаў за вызваленне Андрэя Саннікава ды іншых палітвязняў. Цяпер жа прысвяціў свой забег стагоддзю абвяшчэння незалежнасці БНР:

— Мы з Аляксандрам Сахаруком, сябрам прафсаюза, падрыхтаваліся да гэтага. Зрабілі кашулькі, на якіх спераду было напісана «100 год БНР», а ззаду – «Жыве Беларусь!» І вырашылі так, што Сахарук бяжыць з прафсаюзным сцягам, а я – з бел-чырвона-белым.

Фота: belsat.eu

Сам жа забег «Памяць», які прайшоў у Берасці, і ў якім удзельнічалі актывісты, быў прысвечаны памяці берасцейцаў, што загінулі ў Афганістане. У забегу ўзялі ўдзел каля 400 чалавек. Дарэчы, Аляксандр Сахарук сам з’яўляецца «афганцам».

Уладзімір Малей прыгадвае выпадак, калі яго выклікалі ў міліцыю за ягоныя забегі, але парушэнняў ніякіх не знайшлі:

— Патэлефанаваў участковы з Ленінскага РАУС горада Берасця. Кажа трэба сустрэцца. Ён мне расказаў, што паступіла заява з берасцейскай міліцыі, што трэба правесці праверку, пачалі адміністрацыйную справу. Я прыйшоў да ўчастковага, а ён мне кажа, што перагледзеў усю юрыдычную літаратуру і не знайшоў, што бягучы чалавек парушае закон аб масавых мерапрыемствах, і спыніў справу.

Фота: belsat.eu

Уладзімір Малей мае 67 гадоў і знаходзіцца ў добрай фізічнай форме. Кажа, што бліжэйшым часе плануе паўдзельнічаць у паўмарафоне на 9 мая.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]