Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Названае імя чарговага лаўрэата літпрэміі «Гліняны Вялес»

29.03.2018 культура
Названае імя чарговага лаўрэата літпрэміі «Гліняны Вялес»

Прэмію «Гліняны Вялес» заснавала Таварыства Вольных Літаратараў у 1993 годзе.

Настаўніца са Смалявічаў Ганна Севярынец з кнігай «Дзень Сьвятога Патрыка» стала ляўрэатам літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес», заснаванай Таварыствам Вольных Літаратараў у 1993 годзе. Яна прысуджаецца за найлепшую беларускую мастацкую кнігу, паведамляе «Радыё Свабода».

Паводле традыцыі арганізацыйны камітэт «Глінянага Вялеса» называе свайго чарговага ляўрэата ў канцы красавіка. Журы прэміі ўзначальвае паэт і празаік Алесь Аркуш.

Буктрэйлер да кнігі Ганны Севярынец:

Ганна Севярынец — пэдагог, пісьменьніца. Закончыла філфак БДУ (1997). Выкладае расейскую мову і літаратуру ў адной са школаў Смалявічаў, дзе і жыве. Сёлета выйшла яе першая кніга — раман «Дзень Сьвятога Патрыка».

Шорт-ліст прэміі «Гліняны Вялес-2017» быў такі:

Зміцер Вайцюшкевіч «Простыя словы»

Леанід Дранько-Майсюк «...Натуральны, як лінія небасхілу» Людміла Паўлікава-Хейдарава «Прыступкі да Храма Сьвятога Духа»

Ганна Севярынец «Дзень Сьвятога Патрыка»

Павел Севярынец «Беларусалім»

Макс Шчур «Галасы»

Людміла Шчэрба «Урб@н. М: Адзін дзень не майго жыцьця»

Прэмія даецца пісьменьніку аднойчы. Сярод яе ляўрэатаў у розныя гады былі: Алесь Разанаў, Уладзімір Някляеў, Віктар Казько, Уладзімір Арлоў, Алег Мінкін, Ігар Бабкоў, Валянцін Акудовіч, Андрэй Федарэнка, Эдуард Акулін.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]