Беларусы працягваюць горача абмяркоўваць падзеі 25 сакавіка.
Учорашнi допіс паэта і палітыка Ўладзіміра Някляева ў Facebook выклікаў хвалю эмоцый у каментарах.
Па выніках дыскусіі Ўладзімір Някляеў адказаў удзельнікам абмеркавання цытатай са сваёй кнігі «Знакі прыпынку».
«Калі супраць цябе большасць, значыць, за табой праўда».
Уладзімір Някляеў, «Знакі прыпынку».
«Дадам да гэтага, што праўда заўсёды ў меншасці.
Найчасцей увогуле адна», - падсумаваў паэт і палітык.