Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

У Гомелі будуць працягвацца мерапрыемствы да 100-годдзя БНР

31.03.2018 культура
У Гомелі будуць працягвацца мерапрыемствы да 100-годдзя БНР

Грамадскасць горада плануе засяродзіцца на ўшанаванні памяці міністра сацыяльнай апекі БНР, ураджэнкі Гомеля Палуты Бадуновай.

У Гомелі будуць працягвацца мерапрыемствы, звязаныя са 100-годдзем Беларускай Народнай Рэспублікі. Грамадскасць горада плануе засяродзіцца на ўшанаванні памяці міністра сацыяльнай апекі БНР, ураджэнкі Гомеля, Палуты Бадуновай, паведамляе «Радыё Рацыя».

Да яе дня нараджэння, якое адзначаецца 7 верасня, адбудзецца шэраг мерапрыемстваў, мэтай якіх з’яўляецца прыцягненне ўвагі да дзейнасці знакамітай зямлячкі. Гомельцы будуць дабівацца ўсталявання помнага знаку на месцы, дзе да рэвалюцыі стаяў дом сям’і Бадуновых.

Намеснік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Васіль Палякоў заўважае, што ў Гомелі рана ці позна Палута Бадунова будзе ўшанаваная.

— Насамрэч Гомелю наканавана мець вуліцу Бадуновай і мець помнік Палуце Бадуновай, і мець шыльды на ўсіх месцах, будынках, дзе так ці інакш прысутнічала Палута Бадунова. Таму што гэта частка гісторыі Гомеля, гісторыі рэгіёна. Іншая справа, калі гэта адбудзецца.

У канцы 2017 года прадстаўнікі гомельскай дэмакратычнай супольнасці і вядомыя навукоўцы звярталіся да гарадскіх уладаў з просьбай аб наданні адной з гарадскіх вуліц імя Палуты Бадуновай. У адказе гарвыканкама зазначаецца, што персона Палуты Бадуновай мала вывучаная, адпаведна, існуе патрэба ў далейшых архіўных працах.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]