Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

У Беластоку велікодныя кошыкі асвяцiлi ў цэнтры горада

31.03.2018 политика
У Беластоку велікодныя кошыкі асвяцiлi ў цэнтры горада

Ва ўрачыстасці на рынку Касцюшкі ўдзельнічалі прэзідэнт горада ды каталіцкі мітрапаліт Тадэвуш Войда.

У Беластоку каталікі сустрэліся ў цэнтры горада, каб супольна асвяціць ежу на святочны стол, паведамляе «Радыё Рацыя».

На рынак Касцюшкі са сваімі кошыкамі прыйшло каля 300 чалавек. Ва ўрачыстасці ўдзельнічалі прэзідэнт горада Беластока ды каталіцкі мітрапаліт Тадэвуш Войда. Жыхары прынеслі традыцыйную ежу, якой будуць дзяліцца ў час святочнага сняданка:

ФОта: «Радыё Рацыя»

— Хлеб, соль, яйкі, вяндліна…

— Яйка, хлеб, булка, соль і перац…

Тадэуш Трускаляскі, прэзідэнт горада Беласток:

— Зычу Вам, каб вы маглі сустрэцца ў сямейным коле і падзяліцца гэтым сімвалічным яйкам.

ФОта: «Радыё Рацыя»

Жанчына:

— Яйка — гэта сімвал жыцця. Мы таксама праз рэкалекцыі абуджаемся да новага жыцця.

Беластоцкі мітрапаліт Тадэўш Войда:

ФОта: «Радыё Рацыя»

— Варта дзяліцца тым, што ў кошыку. Кожнае дзяленне мае сваю вартасць, а тым больш з хрысціянскага гледзішча.

— А заўтра мы зможам разам з сям’ёй спажываць гэты велікодны пачастунак.

ФОта: «Радыё Рацыя»

Супольнае гарадское асвячэнне кошыкаў з ежай гэта ўжо беластоцкая традыцыя. Сёлета прэзідэнт Беластока падрыхтаваў два вялікія кошыкі для падапечных асяродкаў міласэрнасці каталіцкага «Карітас» і праваслаўнага «Элеос».

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]