Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Мой Дзень Волі

02.04.2018 политика
Мой Дзень Волі

Як так атрымалася: адны сустракаюць свята ў турэмнай камэры, другія – з танцамі і песнямі?

25 сакавіка – 100 год БНР, cвята нашай незалежнасці. Дзякуй усім хто адзначыў гэты дзень з бел-чырвона-белымі сцягамі ў цэнтры Мінску. І тым, хто прыйшоў на святочны канцэрт, і тым, хто сабраўся на плошчы Якуба Коласа, каб узяць удзел у Маршы годнасці і волі.

Канцэрт ля Опернага сапраўды быў файным. Праглядаючы відэазапісы з яго, я адчуваў гонар і надзею. Сотні сьцягоў, шматтысячнае выкананне нацыянальнага гімну пакінулі моцныя уражанні і надоўга застануцца ў памяці.

Нажаль, патрапіць на гэтае свята ў мяне не атрымалася. На падыходах да плошчы Якуба Коласа, адкуль мы планавалі ісці да Опернага, я і некалькі дзясяткаў маіх сяброў апынуліся ў аўтазаку. А яшчэ раней за краты былі кінутыя Уладзімір Някляеў, Мікалай Статкевіч, Яўген Афнагель і іншыя мае паплечнікі.

Як так атрымалася: адны сустракаюць сьвята ў турэмнай камэры, другія – з танцамі і песнямі?

Два месяцы таму быў сабраны Аргкамітэт па святкаванню Дня Волі. Здавалася, гэта быў прарыў – туды ўвайшлі прадстаўнікі амаль усіх партый і рухаў, вядомыя асобы. Ад пачатку Аргкамітэт аднагалосна вырашыў: 25 сакавіка будзе і сьвяточнае шэсце і канцэрт. Уладам прапанавалі адзначыць Дзень Волі разам. Была створана група для перамоваў з гарвыканкамам. Перад намі адкрываліся фантастычныя магчымасці — юбілей БНР мог стаць сапраўдным днём нацыянальнага адзінства.

Але хутка высветлілася, што панічны страх перад магчымымі тысячамі людзей на праспекце Незалежнасці, які глыбока засеў у галаве Лукашэнкі яшчэ з 2010 года, пераважыў усе плюсы ад таго, што мы ўсе маглі атрымаць 25 сакавіка.

Замест перамоваў чыноўнікі выставілі ультыматум: прапанавалі сваю пляцоўку пад канцэрт, але запатрабавалі адмовіцца ад дэманстрацыі. І гэатага хапіла, каб некаторыя адмовіліся ад таго, што самі прапаноўвалі раней. Хапіла званка з Мінгарвыканкама, каб Лябедзька, Губарэвіч, Янукевіч і Рымашэўскі «забыліся» на ўсе дамоўленасці і без перамоваў і дыскусій прынялі умовы уладаў.

Гэтыя людзі не першы год у палітыцы і цудоўна ведалі, да чаго прывядзе іх учынак. Яны добра разумелі, што пачнецца штучнае супрацьпастаўленне «канцэртнай» і «пратэстнай» апазіцыі, да якога падключацца падкантрольныя рэжыму СМІ. Думаю, што здагадваліся яны і пра тое, чым гэта скончыцца — затрыманнямі тых, хто святкуе Дзень Волі «няправільна».

Падзеі вакол 25 сакавіка падвялі рысу пад шматгадовай калабарацыяй гэтых асобаў — маніякальным ўдзелам у кожных лукашэнкавых «выбарах», сэлфі з рэцыдівісткай Ярмошынай і абслугоўваннем рэжыма на міжнародным узроўні.

А для мяне свята стагоддзя БНР усё роўна атрымалася. Хоць і правёў я гэты дзень у пастарунку, але вольным і з сябрамі. А дзякуючы міжнароднаму розгаласу і салідарнасьці ўжо увечары 25 сакавіка мы ўзьнялі келіхі і куфлі за нашую краіну на волі.

Андрэй Шарэнда, «Фэйсбук»

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]