Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Міжнародны Дзень вызвалення вязняў з нацысцкіх лагераў

11.04.2018 общество
Міжнародны Дзень вызвалення вязняў з нацысцкіх лагераў

11 красавіка адзначаецца Міжнародны дзень вызвалення вязняў нацысцкіх канцлагераў.

11 красавіка адзначаецца Міжнародны дзень вызвалення вязняў нацысцкіх канцлагераў. Ён устаноўлены ў памяць аб інтэрнацыянальным паўстанні вязняў канцлагера Бухенвальд, якое адбылося ў гэты дзень 1945 года, паведамляе «Радыё Рацыя».

У Шаркоўшчыне ўшанавалі памяць загінулых у лагерах, а таксама габрэяў, якія былі расстраляныя ў 1942 годзе. Да брацкай магілы забітых габрэяў усклалі кветкі прадстаўнікі ўлады, моладзь і самі былыя вязні канцлагераў.

Паводле кіраўніка Шаркоўшчынскага раённага аб’яднання малалетніх вязняў Ады Райчонак, у раёне налічваецца цяпер 22 вязні, але прыехаць на імпрэзу змаглі не ўсе.

— Многія ўжо хворыя зусім, многія ў аддаленых вёсках і няма магчымасці сюды даехаць. Але тое, што мы сёння сабраліся, гэта вялікае свята, якога мы чакалі. Я збірала ўспаміны былых вязняў: частка надрукавана, а частка яшчэ чакае свайго часу. У мяне сабраныя успаміны усіх вязняў, якія толькі ў нас ёсць, і мае асабістыя.

Пасля мітынгу-рэквіему каля брацкай магілы для былых вязняў арганізавалі мерапрыемства ў другой школе пасёлка. Вучні школы чыталі для іх вершы, спявалі і дарылі кветкі. А вязні дзяліліся з моладдзю сваімі ўспамінамі.

Прадстаўнікі раённай улады падаравалі вязням сувеніры, а Аду Райчонак павіншавалі яшчэ і з днём народзінаў. Імпрэза скончылася салодкім сталом.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]