Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Дзе шукаць «Беларускія сляды ў Беластоку»?

18.04.2018 культура
Дзе шукаць «Беларускія сляды ў Беластоку»?

Беластоцкія беларусы ствараюць адмысловую мапу на некалькіх мовах.

Неўзабаве кожны ахвотны зможа знайсці „Беларускія сляды ў Беластоку”. Беластоцкія беларусы ствараюць адмысловую мапу на некалькіх мовах, паведамляе “Радыё Рацыя”.

Aўтарам праекта „Беларускія сляды ў Беластоку» з’яўляецца актывicт Лукаш Леанюк. Галоўная мэта праекта паказаць цікавыя месцы ў сталіцы Падляшша, якія звязаныя з яго гісторыяй, а менавіта паказаць цікавосткі, звязаныя менавіта з беларускасцю.

- Менавіта беларускую гісторыю хочацца паказаць мясцовым жыхарам, а таксама турыстам, якія прыязджаюць да нас. Мы хочам паказаць месцы, якія ў Беластоку звязаныя з беларускай гісторыяй і культурай. Праект прадугледжвае стварэнне мапы гэтых месцаў, дзе гэтыя кропкі будуць пазначаныя ў выглядзе будынкаў. Мы хочам, каб наш мастак-графік намаляваў іх у выглядзе будынкаў. Некаторыя будынкі ўжо не існуюць, таму будзем старацца неяк рэканструяваць іх выгляд. Гэта першая мэта. Другой мэтай з’яўляюцца адмысловыя шпацыры па Беластоку. Першы шпацыр адбудзецца на пачатку праекта, калі мы проста наведаем гэтыя месцы, у якім зможа ўзяць удзел кожны ахвотны. Другі шпацыр будзе завяршальным, тады ўсе жадаючыя змогуць атрымаць нашы мапы.

- Мапа мае быць на трох мовах. Якія гэта будуць мовы?

- Мапа мае быць на беларускай, польскай ды ангельскай мовах. Мы хочам паказаць турыстам з розных краін, што ў Беластоку шмат беларускіх месцаў. У гэтым годзе адзначаецца 100-годзе БНР, таму гэты праект прымеркаваны і да гэтай даты.

- Калі вы пісалі гэты праект, каго вы бачылі галоўным адрасатам? Хто будзе найбольш зацікаўлены ў атрыманні гэтай мапы?

- Перадусім мы думалі пра мясцовых жыхароў, бо беларуская гісторыя Беластока ім невядомая. З дапамогай гэтага праекта прасцей пазначыць беларускія месцы, у адрозненні ад усталявання памятных дошак, што надзвычай цяжка зрабіць. У выпадку з мапай на гэта спатрэбіцца менш высілкаў і сродкаў. Мапа застанецца, і памяць пра гэтыя месцы будзе жыць у памяці людзей. Таксама мы падумалі пра людзей, якія прыязджаюць за пакупкамі, але штораз больш людзей прыязджае, каб адпачыць.

- Гэты праект не патрабуе шмат сродкаў, але ўсё ж такі яны патрэбныя.

- Так, трэба было атрымаць сродкі. Мы атрымалі іх на гэта дзякуючы Маршалкоўскай управе.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]