Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Бабруйчане наведалі малую радзіму Алеся Адамовіча

20.04.2018 культура
Бабруйчане наведалі малую радзіму Алеся Адамовіча

Актывісты збіраюць подпісы за ўсталяванне бюста пісьменніку.

18 красавіка – Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцінаў. Да гэтай даты ў Беларусі ўжо традыцыйна прымяркаванае краязнаўчае свята – Фэст экскурсаводаў, піша babruysk.by.

Бабруйчан у гэты дзень чакала экскурсія ў Глушу – вёску, у якой правёў дзяцінства і юнацтва Алесь Адамовіч.

Вандроўка ладзілася таксама ў падтрымку конкурсу «Прыпынак Адамовіча», мэта якога – ператварыць звычайны аўтобусны прыпынак у Глушы ў арт-аб’ект, прысвечаны пісьменніку.

Экскурсанты пабачылі дом, у якім жыла сям’я Адамовічаў, а таксама будынак аптэкі, дзе працавала маці пісьменніка, і ў якім плануецца адкрыць музей літаратара.

Актывіст Андрусь Архіпенка распавёў пра збор подпісаў за ўсталяванне бюста Алесю Адамовічу.

Цікавай часткай экскурсіі стала наведванне «Цэнтру рамёстваў» на ўскрайку леса, дзе некалі мусіў паўстаць глушанскі скансэн – музей пад адкрытым небам. Там можна было пабачыць узоры народнай архітэктуры, прывезеныя з Бабруйскага раёна і з некаторых іншых мясцінаў Беларусі.

Кіраўнік ганчарнага гуртка «Глечыкі», што працуе ў «Цэнтры рамёстваў» Аляксандр Арлоў правёў экскурсантаў ўнутр ветрака і паказаў старажытны механізм млына, які добра захаваўся і нават яшчэ можа працаваць.

Таксама спадар Аляксандр запрасіў удзельнікаў вандроўкі ў сваю майстэрню, дзе на іх вачах вырабіў гліняны збан.

Экскурсія скончылася ўскладаннем кветак на магілу Алеся Адамовіча.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]