Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Гамельчукі даведаюцца пра малавядомыя старонкі гісторыі БНР

24.04.2018 общество
Гамельчукі даведаюцца пра малавядомыя старонкі гісторыі БНР

Жыхарам горада распавядуць пра паўстанцкі, партызанскі рух у паслярэвалюцыйны час у Беларусі.

27 красавіка ў грамадска – палітычным цэнтры «На Палесскай, 52» адбудзецца сустрэча з кандыдатам гістарычных навук, дацэнтам Нінай Стужынскай, якая распавядзе пра паўстанцкі, партызанскі рух у паслярэвалюцыйны час у Беларусі пад сцягамі Беларускай Народнай Рэспублікі, закране маладаследаваную гісторыкамі тэму «Жанчыны БНР», паведамляе гомельская «Вясна».

Ніна Стужынская скончыла БДУ, узначальвала грамадскую арганізацыю «Беларуская жаночая ліга». Доўгі час даследчыца працавала навуковым супрацоўнікам Інстытуту гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Па палітычным матывам у 2003 годзе была звольнена. Была сябрам арганізацыйнага камітэту Асацыяцыі незалежных гісторыкаў.

Займаецца даследаваннем гісторыі палітычных рэпрэсій у Беларусі, аўтарка кнігі «Беларусь мяцежная: з гісторыі ўзброеннага антысавецкага супраціву: 20 гд 20 ст».

Сустрэча адбудзецца ў межах святкавання 100-гадовага юбілею ўтварэння БНР.

Уваход вольны.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]