Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Гіт Дэвіда Боўі перасьпявалі па-беларуску

25.04.2018 культура
Гіт Дэвіда Боўі перасьпявалі па-беларуску

Песьню Дэвіда Боўі «Space Oddity» пераклаў паэт Андрэй Хадановіч.

Відэаблогерка Лера Яскевіч і сьпявак Пётра Клюеў (цяпер іграе ў гурце «ЛСП») выканалі песьню Дэвіда Боўі «Space Oddity» па-беларуску ў перакладзе паэта Андрэя Хадановіча для беларускай агучкі фільму «Таемнае жыцьцё Ўолтэра Міці», перадае «Радыё Свабода».

Лера Яскевіч выклала кліп на песьню на свой Youtube-канал. Відэа зьнятае на даху «вежы velcom» на менскай Кастрычніцкай плошчы. Рэжысэрам кліпу быў Мітры Сямёнаў-Алейнікаў. Праектам «Беларускія ўікэнды» кіруе перакладчык фільмаў Андрэй Кім. Паглядзець фільм па-беларуску можна будзе 27 і 28 красавіка, а таксама 1 траўня ў менскіх кінатэатрах «Масква» і Silverscreen у «Дана-моле».

«Space Oddity» — адна з самых вядомых песень Дэвіда Боўі, які пайшоў з жыцьця ў 2016 годзе. Запісаная ў 1969 годзе, песьня дагэтуль захоўвае папулярнасьць: кліп на яе раней запісаў на борце МКС канадзкі астранаўт Крыс Гэдфілд, песьня гучала на борце машыны Tesla, запушчанай на «касьмічным грузавіку» Falcom Heavy.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]