Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Улада i аппазiцыя: Высновы з апошнiх дзеянняў

27.04.2018 политика
Улада i аппазiцыя: Высновы з апошнiх дзеянняў

Пазіцыя БНК і перамога «аксамітнай рэвалюцыі» ў Арменіі прымусілі рэжым адкласці «рэферэндум».

Нядаўнія ініцыятывы рэжыма, абставіны святкавання апазіцыяй 100-й гадавіны БНР і правядзення "Чарнобыльскага шляху" дазваляюць зрабіць наступныя высновы:

1. Рэжым планаваў правесці "рэферэндум" з мэтай перанесці на далёкі тэрмін небяспечныя зараз для яго чарговыя прэзідэнтскія "выбары". Каб не дапусціць масавых пратэстаў супраць "рэферэндума", улады пагражалі жорстка рэагаваць на спробы выхаду актывістаў за дазволеные ім межы. Але, як паказала хуткае вызваленне затрыманых 25 сакавіка, імкненне атрымаць фінансавую і палітычную падтрымку Захада пакуль стрымлівае рэпрэсіі.

2. Каб не дапусціць кансалідацыі пратэстнай большасці супраць "рэферэндума", былі заблакаваны незалежныя ад рэжыма сайты, як "Хартыя". Пераследуюцца журналісты "Белсата". Змены ў закон аб СМІ закліканы ўзяць пад кантроль публікацыі і дыскусіі на форумах і ў сацыяльных сетках. Раней неяўная залежнасць часткі недзяржаўных СМІ ад улады, як паказаў іх удзел у кампаніі дыскрэдытацыі прыхільнікаў шэсця на Дзень Волі, зрабілася відавочнай.

3. Рэжым спрабуе ўзяць пад кантроль і скіраваць у бяспечным для сябе накірунку грамадска актыўныя групы. Каб нейтралізаваць нацыянальна свядомы слой, улады пашырылі дазволенае яму грамадскае поле - дзейнасць па адраджэнню мовы, этнаграфічнай сімволікі і гісторыі БНР больш не пераследуецца. Грамадству прэзентаваны новыя "антыпратэстныя" грамадскія лідары.

4. Палітычную апазіцыю прымушаюць адмовіцца ад арганізацыі рэальнага палітычнага ці сацыяльнага пратэста і засяродзіцца на культурніцкай, гістарычнай, экалагічнай і іншай бяспечнай для рэжыма дзейнасці ў дазволеных ім формах.

5. Юбілей БНР і "Чарнобыльскі шлях" паказалі, што кіраўніцтва дэмакратычных партый, якія не ўвайшлі ў БНК, пайшло на ўмовы рэжыма, адмовілася ад пратэстных дзеянняў, наўпроставай крытыкі дыктатара і нават яго планаў на "рэферэндум". Такая палітычная "самакастрацыя" вядзе да захавання дыктатуры і не дазваляе лічыць гэтыя партыі сапраўднай палітычнай апазіцыяй.

6. Жорсткая, публічна выказаная пазіцыя Беларускага Нацыянальнага Кангрэса і небяспечны для ўлады прыклад перамогі "аксамітнай рэвалюцыі" ў Арменіі прымусілі рэжым адкласці "рэферэндум".

7. Такім чынам, БНК апынуўся адзінай рэальнай апазіцыяй антынароднаму рэжыму і цэнтрам кансалідацыі пратэстнай большасці. Мы мусім канстатаваць, што наша аб'яднанне з імітацыйнай апазіцыяй, кіраўніцтва якой знаходзіцца пад негалосным уплывам улады, не будзе дапушчана рэжымам і таму немагчымае.

8. Разам з тым, як паказвае апошні армянскі досвед, у часы масавага ахопу грамадства сацыяльнымі сеткамі аб'яднанне ўсіх, хто называе сябе апазіцыяй, больш не з'яўляецца неабходнай умовай перамогі дэмакратыі.

Мiкалай Статкевiч, «Фэйсбук»

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]