Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

У Лідскім замку адзначылі 227-ю гадавіну Канстытуцыі Рэчы Паспалітай

03.05.2018 общество
У Лідскім замку адзначылі 227-ю гадавіну Канстытуцыі Рэчы Паспалітай

Замак наведалі прадстаўнікі клубаў гістарычнай рэканструкцыі з Польшчы, Чэхіі і Венгрыі.

Падчас святочнай імпрэзы госці расказвалі лідзянам пра сябе, распавялі пра свае строі і зброю, а таксама пра дзейнасць клубаў, якія яны прадстаўляюць. Пасля чаго інсцэнавалі невялікую бітву, паведамляе «Радыё Рацыя».

Прадстаўнік генеральнага консульства Польшчы ў Гародні Анджэй Рачкоўскі зазначыў, што гэта ўже не першая такая сустрэча ў Беларусі.

– Вы напэўна ведаеце, што сёння ў Польшчы мы адзначаем вялікае свята – Дзень Канстытуцыі 3 мая. Мы пачалі адзначаць гэтае свята ў Міры. Запрасілі нашых гасцей з Польшчы. Групу рэканструктараў. Яны прадэманстравалі кавалачак польскай гісторыі. Расказалі гледачам пра гусарыю. Цяпер мы тут, і рады што і ў Лідзе можам паказаць і адзначыць нашае свята – Канстытуцыю 3 мая.

ФОта: racyja.com

Пасля заканчэння імпрэзы госці запрасілі ўсіх ахвотных бліжэй пазнаёміцца, прымерыць на сябе амуніцыю і патрымаць зброю даўніх часоў і сфатаграфавацца на памяць.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]