Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Чаму футбол - гэта самы патрыятычны спорт у Беларусі

04.05.2018 спорт
Чаму футбол - гэта самы патрыятычны спорт у Беларусі

Там ведаюць сваю гісторыю – і гэтага не хаваюць.

У апошнія гады ў беларускі футбол становіцца ўсё больш патрыятычным. І справа не ў эмоцыях заўзятараў, а ў прабеларускай дзейнасці, якую разгарнулі некаторыя клубы і балельшчыкі. Сёння амаль кожная каманда вышэйшай лігі ўжывае на форме беларускую мову, а фанаты рыхтуюць выкшталцоныя банэры з гістарычным падтэкстам. Узгадаем найбольш яркія прыклады, пiша для «Трыбуны» Тарас Щирый.

На стадыёне ў Жодзіне даволі часта можна ўбачыць банэры з надпісамі «Багуслаўцы» і «Бог нам радзіць». Іх сэнс для тамтэйшых фанатаў добра вядомы, а вось у гасцей горада, якія прызвычаіліся асацыяваць Жодзіна выключна з аўтазаводам, узнікаюць пытанні.

Рэч у тым, што Жодзіна – горад вельмі малады. Свой статус атрымаў у 1963-м, калі ў невялічкім населеным пункце паміж Барысавам і Смалявічамі ўжо разгарнулася будаўніцтва самазвалаў. Але, як вызначылі гісторыкі і краязнаўцы, гісторыя горада мае даўнейшыя карані. 1643 годам датавана першая згадка пра населены пункт, які знаходзіўся на месцы сучаснага Жодзіна. І называўся ён Багуслаў Поле. Чаму? Усё проста:землі, на якіх стаіць сучасны горад, належалі князю Багуславу Радзівілу.

У 17-м стагоддзі яго ведалі далёка за межамі Вялікага княства Літоўскага. Багуслаў, які сваімі даўгімі валасамі нагадвае кананічны вобраз мушкецёра, вучыўся ў Нідэрландах, Парыжы, катаўся па Еўропе і ўдзельнічаў у розных ваенных авантурах. Палякі магната і дагэтуль лічаць здраднікам за тое, што ў Паўночнай вайне паміж Рэччу Паспалітай і Швецыяй ён заняў скандынаўскі бок.

Бюст Багуслава Радзівіла ў краязнаўчым музеі ў Жодзіне.

Але вядомы Багуслаў і другімі справамі – амурнымі. Ліцвін быў вельмі папулярны сярод прыдворных французскіх дам, што не вельмі падабалася, уласна, французам. Акрамя таго ён быў даволі таленавітым дуэлянтам, з-за чаго нават патрапіў на некаторы час ў Бастылію.

Багуславу прысвяціў партрэт мастак Алесь Марачкін, на беларускую мову ягоную аўтабіяграфію пераклаў Уладзімір Сіўчыкаў, а ў Жодзіне ў свой час хацелі паставіць помнік, але нешта не атрымалася. І сёння бадай самымі галоўнымі прапагандыстамі імя магната з’яўляюцца жодзінскія фанаты, якія называюць сябе «багуслаўцамі» і кожны матч вывешваюць палотнішча са старадаўнім дэвізам Радзівілаў – «Бог нам радзіць».

У Уладзіміра Беражкова, які кіраваў у АБФФ дэпартаментам па маркетынгу і камунікацыям, было шмат ідэй. Далёка не ўсе яны рэалізаваліся, але многія з заўзятараў з цеплынёй узгадваюць ягоныя «Белыя крылы» – першы аўтэнтычны брэнд зборнай Беларусі.

Гэты праект запусцілі ў 2016-м. Назваць так брэнд натхніў нарыс Уладзіміра Караткевіча «Зямля пад белымі крыламі», у якім славуты пісьменнік прызнаваўся ў любові да роднай Беларусі. Назвай абеларушвчанне нацыяналкі не скончылася. Каманда пачала гуляць у прыгожай форме з беларускім арнаментам, у продаж паступілі прыгожыя шалікі, на матчах заўзятарам раздавалі адмысловыя футболкі, а маскотам зборнай стаў ваяр, які мусіў надаць гульні зборнай крыху больш агрэсіі.

Але, на жаль, «Белыя крылы» не вельмі прыжыліся. Беражкоў прыгадваў, што пры зацверджанні сацыяльнай рэкламы некаторыя ідэёлагі нават не разумелі сэнс сімвалаў, і пасля леташняга сыходу з федэрацыі брэнд паступова здзьмуўся.

– В этом направлении нужна постоянная работа. Как ты лодку назовешь, так она и поплывет, – тлумачыў Беражкоў.–Действия показали, что схема – рабочая. Но этим нужно заниматься, вдохнуть в паруса свежий воздух. Нужно ласкать целевую аудиторию, постоянно говорить, что вы нам нужны, и объяснять, что «Белыя крылы» – это наше общее. Есть инструментарий, прописные истины маркетинга, но этого мало. Нужна еще душа и воля, чтобы это росло.

Дарэчы, вышываначны трэнд падтрымала і мінскае «Дынама». Летась, на Дзень вышыванкі, які адзначалі 2 ліпеня, футбалісты выйшлі на поле пердам матчам з «Віцебскам» у бел-чырвона-белых майках з нацыянальным арнаментам.

2015 год. Гуляць матч 1/8 фінала Кубка Беларусі з мінскім «Дынама» гродзенцам прыйшлося ажно 30 лістапада. У выніку на холадзе футбалісты іскрамётны футбол не прадэманстравалі – з лікам 1:0 у Гродне перамаглі сталічныя. Той матч запомніўся не футболам, а найперш кранальным перфомансам у выкананні фанаў «Нёмана». Напрыканцы сустрэчы яны ўзнялі вялікі партрэт паэта Янкі Купалы і расцягнулі палотнішча з цытатай з верша «Усе разам», які Купала напісаў у 1906-м: «Хай імчыцца наша песня / Птушкай па-над гай / Дзе бяжыць бурлівы Нёман / Дзе наш родны край!»

21 лютага 2016-га «Нёман» павіншаваў беларусаў з Днём роднай мовы святочным ролікам, у якім вышэйзгаданы верш Купалы прачыталі футбалісты Павел Забелін, Сяргей Курганскі, Аляксандр Пазняк і Дзмітрый Кавалёнак. Атрымалася даволі эфектна.

А сёлета фаны «Нёмана» зладзілі відовішчны перфоманс, прысвечаны 100-годдзю Беларускай Народнай Рэспублікі. Напрыканцы матчу з «Віцебскам» яны разгарнулі вялікае палатно з тэкстам Трэцяй устаўной граматы – юрыдычным актам, які беларускія нацыянальныя дзеячы прынялі 25 сакавіка 1918 года ў Мінску. Менавіта гэты дакумент абвясціў незалежнасць БНР.

«Аўтазаводцы» здаўна шануюць беларускую мову, а летась пачалі праяўляць сваю адметнасць па-іншаму. Мінулы сезон «Тарпеда» правяло ў футболках ад брэнда Macron, на якіх адлюстравалі значныя архітэктурныя аб’екты сталіцы: Свята-Духаў кафедральны сабор, Чырвоны касцёл, вежу-званіцу кафедральнага касцёла, якой ужо не існуе, і стадыён «Тарпеда». Як паведамілі нам у прэс-службе клуба, у 2017-м у сталіцы адзначалі 950-годдзе першай згадкі горада ў летапісах, і клуб такім чынам хацеў акцэнтаваць увагу на гэтай падзеі.

Сёлета «тарпедаўцы» праводзяць гасцявыя матчы ў майках з выявай пячаткі Мінска 1591 года. Гэта, між іншым, першая выява герба сталіцы пасля атрымання горадам Магдэбургскага права 14 сакавіка 1499 года. На гербе адлюстравана ўзнясенне на неба Дзевы Марыі, якую суправаджаюць анёлы. Калі верыць легендзе, сюжэт для герба падказаў абраз, што нібыта па Свіслачы і іншых рэках прыбыў у Мінск з разбуранага Кіева. Гэты герб выкарыстоўваецца Мінскам і да нашых дзён.

Сучасны герб Мінска.

Дарэчы, тэму старадаўніх гербаў у 2015-м выкарысталі фанаты брэсцкага «Дынама». Падчас кубкавай сустрэчы з «Нафтанам» яны прадэмастравалі банэр з надпісам «Захаваць мінулае. Дбаць пра будучыню».

Разам з Пагоняй на ім можна ўбачыць старадаўні герб Брэста – лук са стралою пад каралеўскай каронай. Што цікава, пры Расійскай імперыі гарадскі лога быў зменены, але ў 1991-м Брэсту вярнулі варыянт са стралой. А вось да нядаўняга Дня Волі брэстчане падрыхтавалі вялікі сцяг з Пагоняй, на якім знайшлося месца для вядомых радкоў Максіма Багдановіча: “Не разбіць, не спыніць, не стрымаць!”

Вядомую фартэцую ў Лідзе пабудавалі ў 1330-х гадах па даручэнні вялікага князя літоўскага Гедыміна. Яна была ўключана ў антыкрыжацкую лінію абароны Навагрудак – Крэва – Меднікі – Трокі. З-за частых войнаў, якія пастаянна адбываліся на землях сучаснай Беларусі, замак прыйшоў у занядбанне і быў адрэстараваны толькі пры незалежнай Беларусі.

Што цікава, пры паляках, якія ўключылі Ліду ў склад Другой Рэчы Паспалітай у 1921-м, тут месціўся футбольны стадыён. Пра гэта на «Трыбуне» нядаўна пісалі.

і ў мінулым, і ў гэтым сезоне мясцовыя футбалісты гуляюць у форме з выявая замка.

Последние новости:
Путин лжет 23.11.2024 Путин лжет
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]