Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Курсы «Мова нанова» адкрыліся ў Глыбокім і Шаркоўшчыне

06.05.2018 культура
Курсы «Мова нанова» адкрыліся ў Глыбокім і Шаркоўшчыне

Цяпер папулярный курсы беларускай мовы ёсць у 17-ці гарадах.

Курсы “Мовы Нанова” распачалі сваю працу ў Глыбокім і Шаркоўшчыне. Першыя заняткі правялі Глеб Лабадзенка і Алеся Літвіноўская, перадае «Радыё Рацыя».

Пасля ўводнага слова Глеб знаёміў прысутных з тэмай “Сваякі”, а Алеся распавядала пра мянушкі, якія давалі і даюць беларусы адно аднаму.

Як кажа Глеб Лабадзенка, яны вельмі рады, што мясцовыя жыхары самі праявілі ініцыятыву і запрасілі іх да сябе. Цяпер “Мова нанова” працуе ў 17-ці гарадах:

– Людзі выйшлі на нас і кажуць, што думалі, як пачаць вучыць мову. Што самі спрабавалі сабрацца, а потым паглядзелі, што ўжо аказваецца нічога новага пад сонцам няма, і “Мова Нанова” ўжо ўсё прыдумала і распрацавала. Мы прыехалі і паказваем-расказваем. Спадзяюся, што курсы будуць адбывацца надалей, і “Мова Нанова”, я думаю, будзе працаваць.

Падчас мерапрыемства прысутныя спаборнічалі ў беларускіх скорагаворках, дзяліліся сваімі ведамі беларускай мовы і выконвалі заданні. Напрыканцы заняткаў перад прысутнымі выступіў вядомы музыка Андрусь Такінданг. Сваімі энергічнымі спевамі ён “запаліў” публіку і ўзняў ёй настрой.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]