Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Хай бы дэпартаменты вымерлі, як маманты

10.05.2018 политика
Хай бы дэпартаменты вымерлі, як маманты

Фельетон ад паэта Алеся Няўвеся.

У Беларусі можа быць створана міністэрства лічбавай эканомікі — так заявіў Лукашэнка падчас сустрэчы з творчай моладдзю. Алесь Няўвесь напісаў на гэтую тэму фельетон для сайта «Свободные Новости»:

Парою не хапае зла:

Шматлікімі і разнашэрснымі

Краіна наша абрасла,

Як лішаямі, міністэрствамі.

Не хопіць пальцаў рук і ног,

Каб падлічыць і дэпартаменты,

Бо іх — як на сабаку блох.

Не выміраюць, быццам маманты,

Хоць не такі нібыта час,

Што быў калісьці за Саветамі,

Калі «вярхі» даймалі нас

Інструкцыямі і дэкрэтамі.

Іх нават стала больш цяпер.

Навіслі над грамадствам хмарамі,

Завальваюць гарой папер —

Загадамі і цыркулярамі.

Чынуш і клеркаў розных раць

На шыю ўлада нам павесіла.

А ім бы сеяць і араць,

Хадзіць бы на заводы весела.

Ім, лайдакам, пара даўно

У рукі ўзяць рыдлёўкі й ломікі.

Ды сватаюць яшчэ адно

Нам міністэрства,

І яно

Для лічбавае эканомікі,

Бо лічаць нашыя «вярхі»,

Што пойдзе ўвесь працэс з напругаю,

Калі не будуць пастухі

Стаяць, як каля быдла, з пугаю…

* * *

Прадбачу я такі расклад:

Чыноўнікі — пігмеі-гномікі —

Запоўняць міністэрскі штат,

Але не будзе эканомікі.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]