Гэта найстарэйшая польская адукацыйная ўстанова ў Беларусі.
Польская школа ў Баранавічах адзначае 30-годзьдзе свайго існаваньня. Гэта найстарэйшая польская адукацыйная ўстанова ў Беларусі, перадае «Польскае радыё».
На пачатку ў школе вывучала польскую мову толькі 18 вучняў, на дадзены момант у ёй вучыцца звыш 600 школьнікаў. Старшыня гарадзкога аддзелу Саюзу палякаў Беларусі Альжбета Галасунава кажа, што школа папулярная сярод мясцовых жыхароў, кожны год больш жадаючых паступіць, чым месцаў. У школу ходзяць вучні як з польскіх, так і беларускіх сем’яў.
Шмат гадоў дапамогу школе аказвае аддзел арганізацыі Wsp?lnota Polska ў горадзе Седльцэ. Кожны год дзеці ў Баранавічах атрымліваюць з Польшчы падручнікі і дапаможныя матэрыялы.