Героі Лявона Вольскага пакпілі з нягеглай спробы выратаваць беларускі спорт.
Героі Лявона Вольскага абмяркоўваюць прызначэньне знакамітага футбаліста Дыега Марадоны старшынём праўленьня беларускага футбольнага клюбу «Дынама-Брэст».
Рэфрэн (Саўка і Грышка):
Марадона, Марадона, Марадона,
ФК «Дынама-Брэст».
Саўка:
Грышка, з намі Марадона!
Цяпер мы будзем чампіёны.
Мы абыграем всех,
Мы абрацём усьпех,
Падымем всех врагоў на сьмех.
Грышка:
Марадона, Марадона...
Вядома ж, дапаможа ён нам.
Пойдзем разам зь ім -
Віскі, какаін,
І будзем мы нумар адзін.
Рэфрэн.
Саўка:
Грышка, з намі Марадона!
А значыць, з намі міліёны.
Вядзёт он за сабой,
Як Чэ Гевара, ў бой
Наш клуб футбольны баявой.
Грышка:
Марадона, Марадона.
Вядома ж, уратуе ён нас.
Ладная мадэль,
Уга і Фідэль...
Глядзі, у штангу не пацэль!