Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Пра выпускныя за кратамі

27.05.2018 общество
Пра выпускныя за кратамі

Добра, што яшчэ турэмных наглядчыкаў не паклічуць.

Школьныя выпускныя сёлета будуць болей нагадваць турму, чым свята развітання са школай. Добра, што шэрую робу не ўвядуць для выпускнікоў 11 класаў. А так: прыйшлі вы на святочны вечар, дзверы за вамі зачыніліся і адчыняцца толькі раніцай.

Проста як у тым фільме «Ад захаду да світанку», дзе наведнікі бара змагаліся ўсю ноч з вампірамі. Спадзяюся, пасля выпускных мы не атрымаем замест абітурыентаў цэлую кагорту вампіраў. Клопат перадусім.

Менавіта ім чыноўнікі тлумачаць тое, што выпускнікам забаронена будзе пакідаць месца святкавання самавольна. То бок, калі хтосьці захацеў дадому, трэба спачатку сказаць пра гэта сваім бацькам, а тыя ў сваю чаргу мусяць напісаць адпаведную заяву класнаму кіраўніку з просьбай адпусціць іхняе дзіця дадому. І зробленыя такія меры дзеля бяспекі колішніх школьнікаў.

Дзесяцігоддзямі праходзілі выпускныя без такіх турэмных правілаў. І ўсё было ў парадку. А тут раптам узгадалі пра бяспеку. Можна падумаць, што да гэтага выпускныя суправаджаліся нейкімі крымінальнымі разборкамі. А яшчэ не пашанцуе гэтым разам бацькам. Не атрымаецца ў іх адпачыць на выпускным у свайго дзіця.

Замест таго каб разам святкаваць, бацькам давядзецца хадзіць у адмысловых бацькоўскіх брыгадах і разам з міліцыяй сачыць за парадкам. Добра, што яшчэ турэмных наглядчыкаў не паклічуць на дапамогу чыноўнікі. І на тым, як кажуць, дзякуй.

Юлія Сівец, «Радыё Рацыя»

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]