Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Беларусы пад бел-чырвона-белымі сцягамі ўшанавалі памяць героя паўстання Каліноўскага

29.05.2018 общество
Беларусы пад бел-чырвона-белымі сцягамі ўшанавалі памяць героя паўстання Каліноўскага

Вінцэнт Козел-Паклеўскі был паўстанцкім начальнікам Вілейскага павету.

28 траўня споўнілася 155 гадоў з дня гібелі паўстанцкага начальніка Вілейскага павету Вінцэнта Козел-Паклеўскага, перадае «Радыё Рацыя». Ушанаваць памяць паплечніка Яраслава Дамброўскага і Зыгмунта Серакоўскага прыехалі сябры Руха Салідарнасці «Разам» з Менску, Маладэчна і Вілейкі.

Дэлегацыя Руха пад бела-чырвона-белымі сцягамі, на чале з палітыкам Вячаславам Сіўчыкам, сабралася ля крыжа на брацкай магіле паўстанцаў, якія загінулі ў баі з расейскімі акупантамі 28 траўня 1863 года каля вёскі Уладыкі на Вілейшчыне.

Гучалі пранікнёныя прамовы сябраў арганізацыі, — міжнароднага каардынатара Руха, ініцыятара акцый да 155-годдзя Вызвольнага паўстання, палітыка Ігара Лялькова, мясцовых краязнаўцаў Паўла Хаванскага і Алеся Радкевіча. Вёў акцыю ўшанавання першы старшыня арганізацыі Вячаслаў Сіўчык.

Пасля хвіліны маўчання памаліліся за спачын душы загінулых за свабоду Бацькаўшчыны разам з дыяканам Беларускай Аўтакефальнай Царквы Міколам Бамбізам. Па традыцыі праспявалі нацыянальны гімн «Магутны Божа», усклалі кветкі і запалілі знічы.

Наступнымі кропкамі акцыі ўшанавання стала вёска Княгінін Мядзельскага раёна, дзе над брацкай магілай паўстанцаў з атрада Козел-Паклеўскага таксама стаіць крыж, і радавая капліца-ўсыпальніца Козел-Паклеўскіх у в. Вялікая Сэрвач Вілейскага раёна. Па адной з версій, менавіта тут былі перазахаваныя Вінцэнт Козел-Паклеўскі і яго брат Міхаіл.

Ігар Лялькоў напрыканцы сваёй прамовы, прысвечанай гераічнаму чыну кіраўніка Вызвольнага паўстання на Вілейшчыне і Маладзечаншчыне, ўзгадаў яго апошнія словы: «Не мы, дык нашы косткі здабудуць незалежнасць»… Традыцыйна завяршылася акцыя гучным поклічам «Жыве Беларусь!»

Наступнымі мерапрыемствамі гэтага юбілейнага году паўстання 1963-64 г.г. будуць: 3 чэрвеня — 155 гадоў бітвы пад Мілавідамі, мемарыял Бітвы каля в.Мілавіды Баранавіцкага раёна, дзе звычайна беларускае грамадства ўшаноўвае подзвіг паўстанцаў, і 27 чэрвеня ў Вільні, на плошчы Лукішкі, дзе сябры Руха Салідарнасці «Разам» ушануюць памяць Зыгмунта Серакоўскага, — аднаго з кіраўнікоў паўстання народаў Міжмор’я супраць расейскай акупацыі.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]