Візы будуць аформлены ўсім жадаючым.
Арганізатары «Басовішча-2018» паведамілі пра магчымасць атрымання ў Менску бясплатнай візы для ўсіх ахвотных прыняць удзел у 29-ым выпуску фестывалю, перадае «Радыё Рацыя».
«Сябры з Менску, маем для вас добрую навіну. Можаце падаваць фармуляр на візавую падтрымку. Візы будуць аформлены ўсім жадаючым. Візы бясплатныя! Заяўкі збіраюцца да 29 чэрвеня!» - паведамілі арганізатары.
Заяўку на бясплатную візу можна запаўніць пераходзячы па спасылцы. Падрабязная інфармацыя адносна падачы візавай анкеты знаходзіцца пад адрасам muztur.by.
Як абяцаюць арганізатары, неўзабаве бясплатныя візы магчыма будуць выдавацца таксама ў Гародні і Берасці. Нагадаем, што ХХІХ Фестываль Музыкі Маладой Беларусі БАСовішча ў 2018 годзе пройдзе 20-21 ліпеня ў Гарадку ля Беластока.
У гэтым годзе на гарадоцкай сцэне зайграюць: Крамбамбуля, Neuro Dubel, :B:N:, Разбітае Сэрца Пацана, НагУаль і Петля Пристрастия, ILO&friends, Колір, Snop Sno?, Eryk i Ja, МЦ2 MorkvoЦвет, Will’N’Ska. Для гледачоў-наведвальнікаў фестываль бясплатны.