Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Павел Севярынец: Заўтра ў нас будзе паэтычная абарона Курапатаў

05.06.2018 политика
Павел Севярынец: Заўтра ў нас будзе паэтычная абарона Курапатаў

Адкрыццё скандальнага рэстарана ў Курапатах ізноў сарванае.

5 чэрвеня не адкрыўся рэстаран «Поедем поедим» ля мемарыялу Курапаты на тэрыторыі комплексу, што раней атрымаў назву «Бульбаш-хол». Ля тэрыторыі рэстарана працягваюць трымаць варту каля дзясятка актывістаў, паведамляе “Радыё Рацыя”.

Пра тое, як выглядае сітуацыя, кажа Павел Севярынец – сустаршыня “Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі”.

– Мірна. Але некалькі супрацоўнікаў «Бульбаш-хола» ледзь не наехалі на людзей, нават сігналілі, давалі газу. Пакуль высылаюць толькі чарговых супрацоўнікаў ДАІ, патрулі, а само міліцэйскае начальства тут не паказваецца, бо яны разумеюць: як толькі трапяць у аб’ектывы камер – гэта можа стаць чорнай пячаткай на іх рэпутацыі на ўсё жыццё. Сёння мы стаім да канца працоўнага дня, а заўтра а 12-й гадзіне мы прыходзім, бо ў нас будзе паэтычная абарона Курапатаў, чытаем вершы. Запрашаем усіх заўтра на 12 гадзін ў Курапаты.

Зараз каля забаўляльнана цэнтра знаходзіцца больш за 10 чалавек.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]