Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Павел Севярынец: Рэстаран у Курапатах - гэта цалкам незаконная афёра

12.06.2018 политика
Павел Севярынец: Рэстаран у Курапатах - гэта цалкам незаконная афёра

Абаронцы Курапат патрабуць зачыніць, знесці альбо перанасці гэты аб’ект.

Заявы кіраўнікам Камітэту дзяржкантролю Беларусі, Генеральнай пракуратуры і Менскага аблвыканкама накіраваны ад імя абаронцаў Курпатаў. Гэтыя дакументы персанальна адеслі ў дадзеныя ведамствы адказны сакратар Кансерватыўна-Хрысціянскай партыі БНФ Алесь Чахольскі і сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец, паведамляе «Радыё Рацыя».

Па словах Севярынца, у заявах коратка апісваецца вельмі сумніўная гісторыя з будаўніцвам рэстарана каля мемарыялу ахвярам сталінскіх рэпрэсіў Курапаты.

– Цалкам незаконная афёра. Ёсць наўпроставае падазрэнне ў карупцыі. І ў гэтым звароце мы прыводзім дакументы – дадаткі з тых пастановаў пракуратуры, пастановы мінкульта, якія былі яшчэ ў 2012 -2013 гадах, і новыя факты, якія ўсплылі прасля адкрыцця рэстарацыі “Бульбаш-хол”. Мы патрабуем зачыніць, знесці альбо перанасці гэты аб’ект. Відавочна, у любой нармальнай дзяржаве вінаватых у карупцыйных злачынствах, якія праглядаюцца за гэтай схемай, прыцягнулі б да адказнасці.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]