Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Філолаг і танк: як гродзенскі студэнт выпраўляў гістарычную памылку

23.06.2018 общество
Філолаг і танк: як гродзенскі студэнт выпраўляў гістарычную памылку

Не заўважыць на Савецкай плошчы Гродна 6-метровую стэлу з танкам проста немагчыма.

Помнік стаіць на гэтым месцы ад 1968 года і стаў звыклай часткай гарадскога пейзажу. А вось тое, што ў надпіс на стэле пад танкам аднойчы закралася памылка, змог заўважыць толькі адзін чалавек. Гэта беларускі філолаг, на той час студэнт, а зараз выкладчык медуніверсітэта, Віктар Варанец. Здарылася тое ў 1983 годзе. Як гарадскія ўлады рабілі работу над памылкамі, ён распавёў Hrodna.life.

«Вы палохаеце мяне, Віктар…»

Студзень 1983 года. Заснежаны вечар у Гродне. Вяртаюся з заняткаў ва ўніверсітэце імя Янкі Купалы. Прыпынак сямнаццатага аўтобуса якраз каля танка-помніка. Пакуль чакаю аўтобуса, у які ўжо раз паглядзеў на амаль новенькі будынак драматычнага тэатра, на магазін «Раніца», пры якім ішла чарговая рэгістрацыя жадаючых атрымаць падпіску на ўсё роўна якога аўтара, на пастамент танка-помніка. І раптам выразна адчуў нейкі дыскамфорт. Нешто не тое на гэтым помніку. Але што? І танк такі ж самы, што і раней, і пастамент, і нават прыцярушаны снегам надпіс. Але стоп, надпіс. Перачытваю ў каторы раз:

Здымак зроблены ў маі 1981 года. У слове «трэцяга» — памылка, падвойнае «ц»
Фота: hrodna.life

«Доблесным савецкім воінам другога і трэццяга беларускіх франтоў, вызваліўшым г. Гродна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў 16. VII. 1944 года». Усё добра. І раптам як маланкай прабіла. Слова «трэЦЦяга» напісана з двума «ц». А трэба ж з адным. А можа, з двума? Можа, гэта я памыляюся? Не дурні ж пісалі тэкст, раіліся са спецыялістамі. Ды і колькі народу за гэтыя два дзесяцігоддзі чыталі надпіс — хтосьці заўважыў бы памылку… Але цвік ужо засеў у галаве. Прыйшоў дахаты, пагартаў арфаграфічны слоўнік. Адна «ц». Назаўтра на занятках запытаўся ў выкладчыка беларускай мовы. Той доўга і здзіўлена глядзеў на мяне, потым чамусьці ўздыхнуў і адказаў:

— Зразумела, адна, — трохі памаўчаў і, не вытрымаўшы, дадаў: — Вы палохаеце мяне, Віктар…

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]