Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Берасцейскі блогер: Як маглі два чалавекі ўзняць на пратэсты ўсесь горад?

26.06.2018 политика
Берасцейскі блогер: Як маглі два чалавекі ўзняць на пратэсты ўсесь горад?

Атрымалася, што простыя блогеры аказаліся мацнейшымі за ўсе дзяржаўныя СМІ.

Адбыўся разгляд пазову прадпрыемства «АйПаўэр» да блогераў Сяргея Пятрухіна і Аляксандра Кабанава пра абарону дзелавой рэпутацыі.

Справу разглядаў Эканамічны суд Берасцейскай вобласці, перадае «Радыё Рацыя».

Прыгадаем, што «АйПаўэр» будуе пад Берасцем завод па вытворчасці свінцовых акумулятарных батарэй, супраць якога выступаюць шматлікія мясцовыя жыхары. Блогеры ўвесь час асвятляюць гэтую тэму, за што і былі прыцягнутыя да суда.

Такое рашэнне прыняў суддзя суда Ленінскага раёна Канстанцін Нікіцін, кажа Аляксандр Кабанаў:

— На кампанію «Ай-Паўэр» працуюць практычна ўсе дзяржаўныя СМІ. Было больш за 36 публікацый, былі інтэрв’ю на БТ, АНТ, выступалі нейкія там навукоўцы ў іх абарону. Як маглі простыя два блогеры так сапсаваць іх дзелавую рэпутацыю, што ўвесь горад супраць іх падняўся? Якая можа быць у іх дзелавая рэпутацыя калі загадзілі палову Берасчцейская вобласці?

Блогеры Кабанаў і Пятрухін – арганізатары супраціву шкоднаму прадпрыемству “Ай-Паўэр”у Берасці – не збіраюцца выконваць незаконнае судовае рашэнне і адыходзіць ад барацьбы. Хаця за часы змагання некалькі разоў затрымліваліся, іх судзілі і каралі штрафамі. Але для іх важная падтрымка грамадства.

Паводле Уладзіміра Вялічкіна, няхай улада не думае, што Кабанаў і Пятрухін прайгралі. Гэта пачатак паразы ўлады. Узвядзенне акумулятарнага завода пачалося ў свабоднай эканамічнай зоне «Брэст».

На заводзе будзе наладжаны поўны цыкл вытворчасці свінцова-кіслотных акумулятарных батарэй. Жыхары рэгіёну лічаць, што прадпрыемства пагражае іх здароўю.

Амаль 37 тысяч подпісаў супраць будаўніцтва завода былі перададзеныя ў Адміністрацыю прэзідэнта ў лютым. Аднак урадавая камісія не выявіла парушэнняў у рэалізацыі праекта па будаўніцтве завода.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]