Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Міхась Сашко: Толькі мы разам зможам абараніць гэты кавалак свабоды

26.06.2018 политика
Міхась Сашко: Толькі мы разам зможам абараніць гэты кавалак свабоды

3 ліпеня ў Менску ў парку Чалюскінцаў адбудзецца мітынг у падтрымку сяброў незалежнага прафсаюза РЭП.

Лідары Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл на чэрвенскім пасяджэнні вырашылі падтрымаць сяброў незалежнага прафсаюза, паведамляе «Радыё Рацыя».

Яны наведаюць Менск і прымуць удзел у мітынгу. Вось што на гэты конт сказалі сябры згуртавання Віктар Марчык і Міхась Сашко.

«Ужо шмат гадоў у нашай краіне парушаюцца працоўнае заканадаўства і правы чалавека на дастойную працу. Наймальнікі дзяржаўных прадпрыемстваў і арганізацый пастаянна здзекваюцца з рабочых і служачых. Яны незаконна звальняюць людзей з працы, выкарыстоўваючы сваё службовае становішча», – адзначыў Віктар Марчык.

«А дзяржаўныя прафсаюзы ніколі не былі на баку работніка перад наймальнікам. Таму толькі незалежныя прафсаюзы і прафсаюз РЭП становяцца на абарону простых людзей і дапамагаюць ім. Але сённяшняй праўладнай сістэме гэта не выгадна. Іх мэта – пераўтварыць вольнага чалавека ў раба, каб яго цалкам падпарадкаваць сістэме і знішчыць у ім вальнадумства. Таму ідзе мэтанакіраванае знішчэнне свабодных прафсаюзаў. Але толькі мы разам зможам абараніць гэты кавалак свабоды, які сёння застаўся ў нас і не даць сісітэме яго знішчыць», – дадаў Міхась Сашко.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]