Акрамя гэтага каштоўнага археалагічнага экспаната падчас раскопак выяўлена шмат керамікі, каляровага шкла і іншыя рэчы.
Падчас археалагічных раскопак каля Спаса-Праабражэнскага сабора ў Слоніме юныя археолагі разам з малодшым навуковым супрацоўнікам Інстытута гісторыі Нацыянальнай Акадэміі Навук Аляксандрам Максімовічам знайшлі каштоўны археалагічны экспанат – каменны крыжык-карсунчык XI-XIII cтагоддзяў, перадае «Радыё Рацыя».
Акрамя гэтага крыжыка-карсунчыка падчас раскопак выяўлена шмат керамікі, каляровага шкла, нож і іншыя рэчы.
Раскопкі каля Спаса-Праабражэнскага сабора ў Слоніме будуць працягвацца ў ліпені. Потым на гэтым месцы пачнецца будаўніцтва праваслаўнага Дома міласэрнасці.