Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Беларусы збіраюць подпісы за пераклад мультфільмаў у «Калыханцы» на родную мову

04.07.2018 политика
Беларусы збіраюць подпісы  за пераклад мультфільмаў у «Калыханцы» на родную мову

Праграма мае беларускамоўных вядучых, аднак мультфільмы ў ёй дэманструюцца на рускай мове.

У інтэрнэце ідзе збор подпісаў пад петыцыяй, каб у «Калыханцы» паказвалі мультфільмы па-беларуску, пiша nn.by.

Аўтараў звароту абурае, што ў адзінай беларускамоўнай праграме для дзетак за чэрвень не з'явілася ніводнага мульціка па-беларуску.

Праграма «Калыханка» выходзіць штодня на тэлеканале «Беларусь-3». Яна існуе як беларускамоўная ад самага пачатку, ад 1981 года. Праграма мае беларускамоўных вядучых, аднак мультфільмы ў ёй цяпер дэманструюцца на рускай мове.

Аўтары петыцыі просяць рабіць «Калыханку» па-беларуску цалкам. Яны адзначаюць, што бацькі і дзеці, калі яны мэтанакіравана абіраюць беларускамоўную праграму, хацелі б чуць яе ад пачатку і да канца праграмы.

Рускамоўныя бацькі і дзеці маюць шмат магчымасцяў: дзіцячыя праграмы (і нават цэлыя каналы) існуюць і на тэлебачанні, і ў кабельных сетках, і ў інтэрнэце.

«Калыханка» — адна з нешматлікіх беларускамоўных праграм на беларускім тэлебачанні на сённяшні дзень, і яна мае быць такой цалкам, а не часткова», пішуць аўтары петыцыі.

«Між тым за перыяд з 1 па 30 чэрвеня 2018 года ў «Калыханцы» мультфільмы на рускай мове дэманстраваліся 30 (трыццаць) разоў, а мультфільмы на беларускай мове — 0 (нуль) разоў, — адзначаюць яны. — З паказаных мультфільмаў толькі 1 быў створаны ў Беларусі (9 чэрвеня)».

Петыцыя патрабуе:

«1) неадкладна забяспечыць агучванне ці дубляж на беларускую мову усіх без выключэння мультфільмаў, якія дэманструюцца ў праграме «Калыханка»;

2) патлумачыць, якім чынам адбываецца выбар мультфільмаў, якія дэманструюцца ў «Калыханцы», і назваць адказных за выбар асоб;

3) патлумачыць, чаму сярод паказаных мультфільмаў амаль цалкам адсутнічаюць мультфільмы, створаныя ў Беларусі».

На гэты момант петыцыю падпісалі ўжо 126 чалавек.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]